ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

Як растлумачыць няверуючаму чалавеку, чаму захоўваю пост і хаджу ў нядзелю ў касцёл?

Задай пытанне

  Размова з няверуючым чалавекам (атэістам ці агностыкам) заўсёды нялёгкая, таму што закранае розныя пытанні адносна веры ў Бога.
    У такім выпадку трэба найперш размаўляць пра існаванне Бога, пра мой вобраз Бога і пра ўласны досвед веры ў Яго. Няма сэнсу адразу разважаць пра нейкія справы, звязаныя з дысцыплінай Касцёла, таму што няверуючаму гэта будзе незразумела. Чаму? Бо ён не верыць у Бога, а значыць, усё іншае, звязанае з рэлігіяй, не мае сэнсу.
Наступным крокам будзе размова пра хрысціянскі лад жыцця (малітва, св. Імша, пост і г. д). Канешне, прыклад веры прыцягвае, і чалавек пачынае цікавіцца. Калі няверуючая асоба гатова слухаць аргументы другога боку, то гэта ўжо вельмі добра. Найперш, падчас размовы трэба распавесці ўласнае сведчанне пра сустрэчу з Богам і як Ён дзейнічае ў маім жыцці – бо гэта самы важкі аргумент!
    Нават тэалагічныя кнігі не ўзбудзяць веру, бо даюць толькі веды! Вера – гэта маé асабістыя адносіны з Богам! Чаму я веру і люблю Бога? Чаму выбіраю Яго штодня ў сваім жыцці? Чаму гэта вельмі важна для мяне асабіста? Бо менавіта з гэтага вынікае маё жаданне захоўваць пост у пятніцу – дзень смерці Хрыста – і прысутнічаць на нядзельнай Эўхарыстыі – сустрэчы з Уваскрослым!
    У такой сітуацыі не трэба вялікіх багаслоўскіх аргументаў. Тут усё вельмі асабіста. Спрабаваць размаўляць трэба заўсёды – бо гэта магчымасць абвяшчаць Евангелле!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.