ГРОДНА
Панядзелак,
22 ліпеня
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (22)

Варта ведаць


   † Іспанія. Дыяцэзія Кардоба ў Іспаніі адкрыла Дом св. Габрыэля для былых вязняў. Ён знаходзіцца ў колішняй семінарыі Маці Божай Анёльскай (Санта-Марыя-дэ-лос-Анхелес) у маляўнічым парку Сьера-дэ-Гарначуэлас. Семінарыя была пабудавана ў 1950 годзе і дзейнічала да пачатку 70-ых гадоў. У яе сценах вучылася каля 300 семінарыстаў. Потым на працягу многіх гадоў будынак пуставаў. Пасля капітальнага рамонту ён быў ператвораны ў цэнтр для былых зняволеных. Першыя кандыдаты ўжо звярнуліся ў Дом св. Габрыэля.

    † Расія. У Самары па загадзе ўлад пачаўся знос каталіцкага касцёла. Фармальнай прычынай такога рашэння гарсавета з’яўляецца нібыта незаконнае ўзвядзенне гэтага аб’екта 5 гадоў таму. Двухпавярховы будынак храма быў пабудаваны ў 2016 годзе, але – па словах улад – гэта было зроблена без неабходных будаўнічых дакументаў і іншых дазволаў.
   
   † Італія. Канферэнцыя біскупаў Швейцарыі і прэс-служба Святога Пасада абвясцілі, што папа Францішак прызначыў новым капеланам Папскай швейцарскай гвардыі 50-гадовага айца бенедыктынца Калумбана Рэйхліна. Ён уступіць на пасаду 1 кастрычніка замест 36-гадовага кс. Томаса Відмера, які вернецца ў Швейцарыю. Швейцарская гвардыя служыць папам з 1506 года. Яе члены адказваюць за асабістую абарону Святога Айца і кантралююць уваходы ў Ватыкан. Дом св. Марты, дзе жыве Пантыфік, ахоўваюць часткова гвардзейцы, а часткова – ватыканская жандармерыя.
   
   † Польшча. Завяршылася перэгрынацыя сімвалаў Сусветных дзён моладзі. Яна ўяўляла сабой адзін крыж – той, які быў падораны моладзі Янам Паўлам ІІ, адзін абраз – Маці Божай “Salus Populi Romani”, адзін аўтобус, які перавозіў сімвалы ад парафіі да парафіі, ды некалькі дзесяткаў наведаных супольнасцей і парафій. Гэта 4 500 кіламетраў, маладыя і сталыя людзі, сабраныя на чуваннях, Імшах, адарацыях і набажэнствах. Гэта таксама даволі дзівосны маршрут: ад Снежніцы – прытулку ў Бескідзе Высповым, – праз Забаву, Люблін, Жэшаў, Брок, Беласток, Элк, Яраслаў, Сандамір, Чанстахову, Фестываль жыцця ў Какотцы, Кальварыю Зэбжыдоўскую, Скаржыска-Каменную, Кельцы, Радам, Варшаву, Каліш, Кашалін, Гданьск ажно да Вестэрплатэ.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  163

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.