XVIII Звычайная нядзеля

 |  кс. Юрый Марціновіч  |  Разважанні з Божым Словам
Ян 6, 24–35
Калі людзі ўбачылі, што тут няма ні Езуса, ні Ягоных вучняў, селі ў чаўны і прыплылі ў Кафарнаум, шукаючы Езуса. Калі ж знайшлі Яго на другім беразе мора, сказалі Яму: “Раббі, калі Ты прыбыў сюды?”. Езус адказаў ім: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што з’елі хлеб і насыціліся. Клапаціцеся не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якую дасць вам Сын Чалавечы, бо Яго пазначыў Бог Айцец”. А яны сказалі Яму: “Што нам рабіць, каб выконваць справы Божыя?”. Езус адказаў ім: “У тым справа Божая, каб вы верылі ў таго, каго Ён паслаў”. Народ сказаў Езусу: “Які ж Ты зробіш цуд, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш? Айцы нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: «Хлеб з неба даў ім есці»”. Езус адказаў ім: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба. Бо хлеб Божы ёсць той, які сыходзіць з неба і дае жыццё свету”. Тады сказалі Яму: “Пане, давай нам заўсёды такі хлеб”. Езус адказаў ім: “Я ёсць хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць”.

Прыняць Божую любоў
   Хлеб – адзін з найвялікшых дароў, якія нам даў Бог. Кожны з нас што- дзённа клапоціца аб тым, каб не застацца без яго на стале. Хлеб – гэта не толькі ежа, але таксама знак дабра і любові, асабліва калі мы дзелімся ім з іншымі людзьмі.
    Тым часам Езус нагадвае нам, каб клапаціліся пра хлеб, які дае вечнае жыццё. Вучыць нас, што няма іншага спосабу здаволіць свой духоўны голад, як прыняцце з верай і любоўю Яго самога, які з’яўляецца сапраўдным хлебам з неба. Гэтая рэальнасць рэалізуецца менавіта падчас св. Імшы. І, прымаючы Езуса, мы становімся падобнымі да Яго – становімся добрымі, як хлеб, для іншых.
   
   Пане Езу Хрысце, прашу Цябе, дай мне сябе. “Езу, Гостыя, перамяні мяне ў сябе”, – як казала св. с. Фаўстына.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top