ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

11 ліпеня 2021 года

Ад шчырага сэрца

13 ліпеня. ШКАПЛЕРНАЙ МБ


☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Зянону Рамейку
з нагоды дня нараджэння і імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці на кожны дзень і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік заўсёды апекуюцца Вамі, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна пражыць кожны дзень. Няхай на дарозе, якую ўказаў Бог, Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, удзяляючы бласлаўленне і ўсе патрэбныя ласкі, а Святы Дух, жывы агонь якога палымнее ў Вашым сэрцы, няхай будзе бясконца шчодры на свае дары. Жадаем мноства радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на ўсё жыццё.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і Ружанцовыя колы з Астрыны
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віталію Внароўскаму
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, супакою, нястомнасці ў душпастырскай паслузе на кожны дзень. Заўсёды будзьце ахоплены прамянямі Божай міласэрнасці, Божай ласкай і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адэльска
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Звяжынскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем добрага здароўя, нязгаснага душэўнага запалу ў святарскай паслузе, а таксама рэалізацыі ўсіх намераў і планаў. Няхай вера становіцца яшчэ больш шчырай, а абвяшчаемае Вамі Слова ўсё глыбей трапляе ў сэрцы вернікаў. Жадаем, каб Ваша жыццё было жывым голасам Евангелля, красамоўным сведчаннем першынства Бога і доказам любові. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас сваёй любоўю і апекай ды выпрошвае ў Сына патрэбныя ласкі і сілы, неабходныя для кіравання нашай парафіяй і абвяшчэння Божага слова.
Парафіяне касцёла св. Антонія ў Карэвічах
☙✿❧
Паважаны Ксёндз
Дзяніс Бразінскі!
Мы шчыра Вам удзячны за паслугу ў нашым касцёле. Дзякуем таксама выкладчыкам і выхавацелям Гродзенскай ВДС, Вашай маме і родным за тое, што вывучылі і выгадавалі такога разумнага і добрага святара. Вы заўсёды адкрыты, энергічны і радасны, заўсёды падрыхтаваны да абвяшчэння Божага слова. Вашы казанні мы вельмі ўважліва слухаем. Ад шчырага сэрца жадаем Вам здароўя, шмат сіл, душэўнага супакою, неабходных ласкаў ад добрага Бога і багатага плёну ў святарскім служэнні. Няхай усмешка ніколі не сыходзіць з твару, а шчырае сэрца заўсёды будзе гатова дзяліцца радасцю з Богам і людзьмі. Дзякуем маме за сына святара і жадаем ёй моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і Божага бласлаўлення.
З малітвай і павагай парафіяне касцёла свсв. апап. Пятра і Паўла ў Іўі
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Антонію Казлоўскаму
нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, нязгасным запалам у святарскай паслузе, Маці Божая прытуляе Вас да свайго сэрца і ахінае апекай, а Пан Езус бласлаўляе на далейшыя гады працы на карысць Богу ды людзям і ўзнагароджвае за кожны высілак.
Парафіяне з в. Малінавая
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Уладзіміру Аксенцьеву
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Няхай супакой і радасць паселяцца ў Вашым сэрцы, а ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці, а таксама моцнай веры, надзеі і любові.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Лядска
☙✿❧
Паважаны Ксёндз
Віктар Савіцкі!
Ад усяго сэрца віншуем Вас з нагоды 40-годдзя з дня нараджэння і жадаем духоўных ды фізічных сіл, моцнага здароўя, шчодрай Божай дапамогі, апекі Найсвяцейшай Маці, творчага натхнення. Дзякуем за Вашу шчырую малітву ў нашых інтэнцыях і за кожны дзень служэння Касцёлу і людзям.
Парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Нецечы
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Юрыю Барташэвiчу
з нагоды дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госцiць супакой, Пан Бог адорвае шчодрымі ласкамі, Святы Дух удзяляе свае дары, Езус i Мацi Божая ахiнаюць Вас апекай i прытуляюць да свайго сэрца, а Анёл-ахоўнiк аберагае ад бед, дадае сiл i жыццёвай мудрасцi. Дзякуем Пану Богу за дар Вашага жыцця i прысутнасць сярод нас, а таксама ўзносім Яму малiтвы, каб заўжды па Яго мiласцi сонейка асвячала Вам дарогу.
З вялiкай павагай i малiтвай апостальства “Маргарытка” i вернiкi касцёла ў Жырмунах
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Генадзію Кухарэвічу
з нагоды дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень паслугі, апекі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, заступніцтва святых Пятра і Паўла і святога Міхала Арханёла. Дзякуем Вам за прыклад веры і за ахвярную ды апякунчую паслугу ў нашай парафіі.
З дарам малітвы парафіяне касцёла ў Ізабеліне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.