ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (16)
Ігнацыянская духоўнасць перажыла выпрабаванне часам і прынесла вялікі духоўны плён у жыцці многіх пакаленняў вернікаў. Прапануем пяць крокаў штодзённага рахунку сумлення паводле метаду св. Ігнацыя Лаёлы:
1. Падзякаваць: узгадаць усё добрае, што было на працягу дня, нават калі ён быў вельмі цяжкім.
2. Папрасіць святла: пастарацца паглядзець на свой дзень вачыма добрага Бога, які жадае дапамагчы.
3. Паўтарыць свой дзень: пастарацца прыгадаць усе моманты дня і заўважыць, што ўздымала мяне ўгору, а што апускала ўніз.
4. Папрасіць прабачэння ў Бога: шчыра прызнаць усё тое, што раніла мяне і іншых.
5. Паабяцаць зрабіць крок наперад з дапамогай Яго ласкі: запытацца ў Езуса, што магу зрабіць у жыцці лепш. †
Св. Брыгіта пачула ў адным з аб’яўленняў, што той, хто хоча прыпадобніцца да Езуса і яднацца з Ім на працягу ўсяго жыцця, павінен часта спавядацца, прычым не толькі з грахоў, але таксама з недасканаласцей. Вернікі, якія рэгулярна прыступаюць да сакраманту споведзі, ведаюць, што Хрыстос праз паслугу святара не толькі адпускае грахі ды дапамагае духоўна расці, але і напаўняе чалавечую асобу сваёю прысутнасцю, якая набліжае да Бога – Крыніцы ўсялякай святасці.
З біяграфій святых можам даведацца, наколькі важнай для іх была споведзь і як часта яны спавядаліся. Калі хтосьці дайшоў да з’яднання з Богам праз любоў, споведзь становіцца для яго спосабам камуніі з Богам і матывуецца не грахамі, а набожнасцю.
У папскіх універсітэтах уводзіцца новы курс – “Жанчыны і Касцёл”. Марта Радрыгес, супрацоўніца адной з ВНУ, падкрэслівае, што дадзены курс мае на мэце актывізаваць працэсы, якія падтрымаюць больш эфектыўнае супрацоўніцтва мужчын і жанчын у Касцёле.
Курс адрасаваны духавенству, кансэкраваным асобам, свецкім вернікам, мужчынам і жанчынам, якія ўдзельнічаюць у жыцці Касцёла на ўзроўні біскупскіх структур, акадэмічнага свету і манаскіх інстытутаў. Заняткі будуць складацца з некалькіх модуляў. Напрыклад, адзін з іх – марыялагічны, “развівае тое, што кажа постаць Марыі пра тоеснасць і місію жанчыны ў Касцёле”. Іншы – “паглыбляе значэнне сексуальных адрозненняў чалавечай асобы”.
27 чэрвеня ў Познані (Польшча) чатыры сястры з супольнасці Місіянерак Хрыста Валадара прынеслі першыя манаскія абяцанні чыстасці, убоства і паслухмянасці. Сярод іх была с. Анастасія Мішкура з Гродзенскай дыяцэзіі, якая паходзіць з парафіі св. Мікалая ў Геранёнах (дэканат Іўе).
Перад уступленнем у супольнасць с. Анастасія скончыла Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Пэўны час была катэхеткай у сваёй роднай мясцовасці, праводзіла заняткі для дзяцей і моладзі пры Геранёнскай парафіі, а таксама працавала настаўніцай пачатковых класаў у Іўі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.