ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

Паўсюдны Касцёл (20)

Варта ведаць


   ♰ Польшча. Арганізатары абвясцілі пра 34 паломніцтвы, якія намераны ў ліпені дасягнуць пешшу ці даехаць да Яснай Гары. Усяго ў Чанстахову ў іх дабярэцца каля 4,9 тысяч чалавек. Пешыя пілігрымкі, якіх, паводле афіцыйных звестак, у 2020 годзе было 160, накіроўваліся ў Чанстахову або ў эстафетнай сістэме, або групамі з абмежаванай колькасцю паломнікаў, або ў выглядзе святароў-прадстаўнікоў. Прыбыло таксама нашмат менш шматлікіх, сямейных і індывідуальных пешых груп, якія не рэгістраваліся ў манастыры.

    ♰ Іспанія. Канферэнцыя біскупаў Іспаніі і шматлікія арганізацыі свецкіх католікаў у гэтай краіне раскрытыкавалі прадстаўлены ўрадам праект закона аб змене полу транссексуальнымі асобамі. Гэты дакумент, вядомы як “транс-закон”, прадугледжвае магчымасць змены полу на іншы, чым біялагічны, толькі на падставе жадання зацікаўленай асобы, без неабходнасці праходжання гарманальнай тэрапіі, медыцынскай кансультацыі альбо судовай працэдуры. “Гэты праект «транс-закона» пераўтварае пачуцце ў юрыдычную катэгорыю”, – ацаніў генеральны сакратар епіскапату Іспаніі біскуп Луіс Аргуэла, адзначаючы, што ў выпадку зацвярджэння парламентам новага закона, “жаданні асоб прымуць юрыдычную сілу суб’ектыўна”.
   
   ♰ Францыя. Пасля прыняцця Нацыянальнай асамблеяй новай формы закона аб біяэтыцы французскія біскупы звярнулі ўвагу на неабходнасць вялікай адчувальнасці сумлення і асабістай адказнасці. Закон, між іншым, прадугледжвае даступнасць экстракарпаральнага апладнення для лесбійскіх пар і адзінокіх жанчын, а таксама стварэнне чалавечажывёльных хімер для навуковых мэт. Заяву ад імя Касцёла апублікаваў кіраўнік епіскапату Францыі арцыбіскуп Эрык дэ Мулен-Бафор. Па яго словах, новы закон з’яўляецца выразам перамогі ідэалогіі над паняццем чалавечай годнасці, якая належыць кожнаму чалавеку.
   
   ♰ Італія. “Карытас” Італіі арганізуе гуманітарныя калідоры ў цесным супрацоўніцтве з епіскапатам краіны, прадстаўнікамі ўрада і Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў. У Рым прыбылі чарговыя сем’і з дзецьмі з Судана, Эрытрэі, Камеруна і эфіопскага рэгіёна Тыграй. “Усе яны часова жылі ў лагеры бежанцаў, арганізаваным ААН у Нігеры”, – паведамляе Аліўера Форці, адказны за дапамогу бежанцам у італьянскім “Карытас”. Аналагічную ініцыятыву гуманітарных калідораў арганізуе Супольнасць св. Ідзія. Дзякуючы яе намаганням больш за 2 тысячы чалавек дабраліся да Італіі, не рызыкуючы жыццём пры пераправе праз мора.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.