ГРОДНА
Субота,
15 лютага 2025 года |
Біскупы з Гродна прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях Маці Божай Будслаўскай

У галоўнай св. Імшы, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, удзельнічалі таксама іерархі з Гродна: біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч i Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі. На Эўхарыстыі прысутнічалі некалькі тысяч вернікаў з усёй Беларусі і з-за мяжы. †
У гаміліі Апостальскі нунцый адзначыў, што будслаўскі санктуарый з яго цудадзейным абразом на працягу стагоддзяў штогод натхняе мноства вернікаў з усёй краіны, даючы ім новую духоўную сілу для пераадолення жыццёвых цяжкасцей і ўсё большага набліжэння да Езуса Хрыста, Збаўцы свету і ўсіх людзей.
Як дадаў прадстаўнік папы Францішка, гэты санктуарый “стаў жыватворнай крыніцай, што наталяла смагу ўсіх пакаленняў хрысціянскага народу непрамінальнымі каштоўнасцямі – каштоўнасцямі, якія натхняюць вернікаў станавіцца жывым Евангеллем для кожнага нашага бліжняга”.
Па словах арцыбіскупа, ён, наведваючы Будслаў, асаблівым чынам моліцца за мір і згоду ў нашай краіне, каб з Божай дапамогай і праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай удалося пераадолець усе падзелы і ўсталяваць у краіне сапраўдную культуру братэрства і салідарнасці.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 320 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.