ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
XVI Звычайная нядзеля

Мк 6, 30–34
Сабраліся Апосталы каля Езуса і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі. І Ён сказаў ім: “Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце”. Бо так шмат людзей прыходзіла і адыходзіла, што нават не было ім калі паесці. І адплылі яны ў пустыннае месца на чаўне адны.
І ўбачылі, што яны адплылі. І шмат хто, даведаўшыся, пешкі збегліся туды з усіх гарадоў і апярэдзілі іх. Выйшаўшы, Езус убачыў мноства людзей і злітаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра. І пачаў іх вучыць многаму. †

Сапраўдны адпачынак
Езус нагадвае нам пра неабходнасць адпачынку. І нават калі здаецца, што ў нас яшчэ столькі спраў, дазвольма Боскаму Настаўніку запрасіць сябе і трохі адпачнём. Езус Хрыстус, убачыўшы стомленасць вучняў, паступіў як добры начальнік, які паважае сваіх калег і, разумеючы, што яны працуюць з апошніх сіл, адправіў іх на абавязковы адпачынак.
У сучасным імклівым свеце ўсё большым мастацтвам становіцца здольнасць спыняцца. Уменне сказаць сабе ў патрэбны момант: хопіць, зараз неабходна адпачыць!
Я хачу прысвяціць больш часу на суцішэнне, на малітву і для сваіх блізкіх. Хачу адрадзіць у сабе “духоўнага чалавека”.
Езусава “крыху адпачніце” з’яўляецца для нас важнай падказкай і працягам старазапаветнага закона аб захаванні святога дня. Каб падчас летняга адпачынку не пакінуць Бога ў баку, а паспрабаваць зарадзіць уласныя “батарэйкі”, каб мець сілы на цэлы год. Наша цела мае патрэбу ў адпачынку, а дух – у новай унутранай сіле.
Езус злітаваўся над натоўпам, які ішоў за Ім, і пачаў вучыць народ. Яго пастырскае сэрца не вытрымала выгляду людзей, якія згубіліся і блукалі ў пошуках выратавання. Клопат Божага Сына ахоплівае кожнага чалавека. Ён заўсёды з намі ў сваёй таямнічай, поўнай любові манеры – не забіраючы нашай свабоды і незалежнасці.
Не толькі мы прыходзім да Бога кожны тыдзень, але, перш за ўсё, Ён прыходзіць да нас кожны дзень, зноў і зноў. Не боймася заклікаць Яго ў кожнай жыццёвай сітуацыі.
Пане Езу Хрысце, дазволь мне адчуць Тваю любоў, каб падчас летняга адпачынку я здолеў аднавіць сваё духоўнае жыццё!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.