ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

XV Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 6, 7–13
Езус паклікаў Дванаццаць і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. І наказаў ім не браць у дарогу нічога, апрача толькі кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак. І сказаў ім: “Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль не выйдзеце адтуль. І калі ў якім месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл, што пад нагамі вашымі, дзеля сведчання супраць іх”.
    І, пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне, і выганялі шмат дэманаў, і шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі.

Самае каштоўнае лякарства
   Пан Езус, адпраўляючы сваіх вучняў у дарогу, не дазваляў ім браць тое, што здавалася неабходным: ежу, дарожную сумку і грошы. Узамен ён даў ім уладу над нячыстымі духамі. Яны маглі вылечваць людзей ад хвароб душы і цела.
    У жыцці мы пастаянна вучымся выбіраць паміж тым, што чалавечае, і тым, што паходзіць ад Бога. Кожны чарговы дзень з’яўляецца для нас выклікам. Апосталы, выпраўляючыся ў дарогу, павінны былі цалкам даручыць сябе Божаму Провіду.
    Пан Езус забараніў ім браць ежу і грошы не для таго, каб прынізіць і падвергнуць непатрэбным стрэсам, але каб навучыць верыць. Ён прапанаваў ім свабоду ад зямнога і смяротнага. Узамен яны атрымалі нешта значна больш каштоўнае, бо ўлада над нячыстымі духамі і харызма аздараўлення значаць нашмат больш, чым нават самы вытанчаны і смачны абед.
    Кожны хрысціянін запрошаны быць сведкам вызнаваемай веры. Мы павінны выходзіць насустрач іншаму чалавеку і аздараўляць яго, перш за ўсё, праз любоў, якая з’яўляецца самым каштоўным і эфектыўным лякарствам. Гэтай любові нельга ні навучыцца ў школе, ні купіць яе ў краме нават за самыя вялікія грошы. Яна з’яўляецца дарам, які атрымліваем дзякуючы яднанню з Богам. Толькі гэтая любоў можа выдаліць з людскіх сэрцаў дэманаў цемры, граху і хвароб.
   Пане Езу Хрысце, учыні, каб я мог выходзіць насустрач іншаму чалавеку і аздараўляць яго праз любоў, якая з’яўляецца самым каштоўным і эфектыўным лякарствам!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.