ГРОДНА
Панядзелак,
26 лютага
2024 года
 

XIII Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 5, 21–24. 35b–43
Калі Езус ізноў пераправіўся ў чаўне на другі бераг, сабралася да Яго мноства народу. А быў Ён каля мора. І вось прыходзіць адзін з кіраўнікоў сінагогі па імені Яір і, убачыўшы Яго, падае да Ягоных ног і моцна просіць Яго, кажучы: “Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна выздаравела і жыла”. І пайшоў з ім Езус. А вялікі натоўп ішоў за Ім, і ціснуліся да Яго. І прыходзяць ад кіраўніка сінагогі і кажуць: “Дачка твая памерла, чаго ты яшчэ турбуеш Настаўніка?”. Але Езус, пачуўшы сказаныя словы, кажа кіраўніку сінагогі: “Не бойся, толькі вер!”. І не дазволіў нікому ісці за сабою, апрача Пятра, Якуба і Яна, брата Якуба. І прыходзіць у дом кіраўніка сінагогі. І бачыць Ён мітусню, плач і вялікае галашэнне. І, увайшоўшы, кажа ім: “Чаго мітусіцеся і плачаце, дзіцё не памерла, але спіць”. І смяяліся з Яго. Але Ён, выгнаўшы ўсіх, бярэ з сабою бацьку і маці дзіцяці і тых, хто быў з імі, і ўваходзіць туды, дзе было дзіцё. І, узяўшы дзіцё за руку, кажа ёй: “Таліта, кум!” – што значыць: “Дзяўчынка, табе кажу, устань!”. І адразу ж устала дзяўчынка і пачала хадзіць. А было ёй дванаццаць гадоў. І замерлі ў вялікім здзіўленні. А Ён сурова загадаў ім, каб ніхто пра гэта не ведаў, і сказаў, каб далі ёй есці.

З верай крочыць праз жыццё
   Мы становімся сведкамі таго, як мёртвую дзяўчынку вяртаюць да жыцця. Езус Хрыстус зноў робіць тое, чаго не здолеў зрабіць ніводзін лекар і ніводзін чалавек. Гэты цуд Настаўніка з Назарэта паказвае, што Езус не хоча, каб пакутавалі яго дзеці. Адзінае Яго жаданне – каб яны жылі з Ім у Валадарстве жыцця і міру, без цярпення, слёз і смерці.
    Езус чакае толькі веры, нават калі яна маленькая, як гарчычнае зерне, бо вера чыніць цуды. Ён знайшоў такую веру ў бацькі загінулай дзяўчынкі, таму дазволіў яму вярнуць каханую дачку.
    Сёння Езус фізічна не прысутнічае на зямлі. Аднак мы ўсё ж можам “дакрануцца” да Яго многімі спосабамі. Перш за ўсё, у кожнай Эўхарыстыі. Удзельнічаючы ў ёй з верай, прымаючы св. Камунію, мы не толькі дакранаемся да краю плашча Езуса, але і да Яго самога. Мы спазнаём Яго збаўленне і аздараўленне целам і душой.
    Просьма аб чыстай веры, свабоднай ад усялякай магіі і забабонаў, давярайма толькі Богу, які пастаянна кажа кожнаму з нас: “Не бойся, толькі вер”.
   
   Пане Езу Хрысце, дазволь мне поўнасцю Табе даверыцца, бо ў Тваіх руках маё здароўе і жыццё. Усё, што маю, паходзіць ад Цябе!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  310

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.