ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

Ці можна пасля смерці блізкага чалавека на працягу года ажаніцца/выйсці замуж?

Задай пытанне

  Каб адказаць на гэтае пытанне, варта разгледзець два асноўныя моманты: што такое сужэнства і што такое жалоба?
    Касцёл вучыць, што сужэнства – гэта саюз, праз які мужчына і жанчына ўстанаўліваюць паміж сабой супольнасць усяго жыцця (параўн. ККП 1055). “Заключыць такі саюз могуць мужчына і жанчына, ахрышчаныя, якія маюць права ўзяць шлюб, дабравольным чынам выражаюць сваю згоду” (ККК 1625) i не звязаны папярэднім сужэнскім саюзам (параўн. ККП 1085.1). Саюз спыняецца са смерцю аднаго з сужэнцаў.
Што датычыць жалобы, мы адрозніваем дзве яе формы: жалоба як эмацыянальны стан і жалоба як звычай. Пачуццевая жалоба – гэта эмацыянальны стан, які з’яўляецца натуральнай рэакцыяй чалавека на смерць блізкай асобы. Для яе характэрны смутак, адмаўленне і нежаданне насіць каляровую вопратку і ўдзельнічаць у забавах. Працягласць гэтай жалобы можа быць большая або меншая, у залежнасці ад асобы і адносін з чалавекам, які адышоў у вечнасць. Пачуццевая жалоба з’яўляецца парывам сэрца і з яго паходзіць.
    Жалоба як звычай акрэслівае дэталі жалобнага перыяду – працягласць (15 месяцаў пасля смерці жонкі ці мужа, год – пасля смерці бацькоў, 6 месяцаў – пасля смерці бабулі ці дзядулі і г. д.), пэўныя забароны і загады (чорныя хусткі, вопратка, стужкі; забарона рабіць макіяж, удзельнічаць у вяселлях, забавах). Жалоба як звычай не рэгулюецца Правам і не ўтварае перашкоды для заключэння новага сужэнскага саюзу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.