ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (18)

Варта ведаць


   ♰ Аўстралія. Мітрапаліт Сіднэя выказаў пратэст супраць планаў новага ўрада аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Уэльс узяць на сябе кіраванне ўсімі могілкамі, уключаючы касцёльныя. Ён адзначыў, што гэтую ролю прыняла б свецкая дзяржаўная бюракратыя, у той час як “клопат пра памерлых – гэта духоўная, а не свецкая місія”. “Наша вера вучыць, што гэта адзін з учынкаў міласэрнасці адносна цела, і ён ляжыць у аснове таго, як мы клапоцімся пра свае могілкі. Здаецца, урад разглядае валоданне могілкамі толькі як крыніцу даходу, без уразлівасці да іх духоўнага элемента і да пажаданняў сем’яў памерлых”, – адзначыў арцыбіскуп Энтані Фішэр.

    ♰ Польшча. У Варшаве перад касцёлам капуцынаў устаноўлена ўнікальная скульптура канадскага мастака Цімаці Шмальца. “Бяздомны Езус” ужо з’явіўся, між іншым, у Ватыкане, Мадрыдзе і Дубліне. Скульптура прадстаўляе бяздомнага, які ляжыць на лаўцы, шчыльна захутаны ў плашч. З-пад плашча бачны толькі ногі са слядамі ран пасля ўкрыжавання. Праект па ўсталяванні ў Варшаве скульптуры з “Бяздомным Езусам” паўстаў каля 3-ох гадоў таму. Прапанова паступіла з Канады з асяроддзя Мальтыйскага ордэна.
   
   ♰ Францыя. У Парыжы Антыфа напала на працэсію вернікаў, якія збіраліся ўшанаваць памяць 49-ці католікаў, расстраляных антыклерыкальнымі прыхільнікамі Парыжскай камуны ў 1871 годзе. Удзельнікаў працэсіі, у тым ліку пажылых людзей, пабілі. Адзін чалавек шпіталізаваны. Адпраўной кропкай працэсіі была плошча de la Roquette, месца забойства тагачаснага арцыбіскупа Парыжа Жоржа Дарбоя. Працэсія, арганізаваная на заклік 5-ці парафій на ўсходзе Парыжа і некалькіх дыяцэзіяльных таварыстваў, павінна была прайсці 4 кіламетры вакол парафіі Нотр-Дам дэ Отаж, дзе 150 гадоў таму адбыліся расстрэлы.
   
   ♰ Англія. Па гістарычных саборах Англіі можна пілігрымаваць веласіпедам. Святыні злучыў маршрут агульнай даўжынёй больш за 3200 км. Як адзначаюць стваральнікі, шматкіламетровыя маршруты карыстаюцца ў Вялікабрытаніі ўсё большай папулярнасцю сярод веласіпедыстаў. Шлях, які злучае 42 – пераважна гатычныя – святыні павінен стаць для іх яшчэ адной альтэрнатывай, на гэты раз з выразным духоўным і гістарычным акцэнтам. Маршрут устанавіла Асацыяцыя англіканскіх сабораў у супрацоўніцтве з двума велаклубамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.