ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Гродзенскі Тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор на 2021/2022 навучальны год

З жыцця Касцёла


   Сярод галоўных мэт Тэалагічнага каледжа ў Гродне – умацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучанне ў каледжы працягваецца 3 гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная.
Заняткі праводзяцца ў 1-ую і 3-юю суботу і нядзелю месяца.
    Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара.
    Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.
   
    Дакументы, неабходныя для паступлення:
    • заява (напісаная ўласнаручна);
    • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
    • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
    • копiі пасведчанняў аб сакрамантах хросту і канфірмацыі;
    • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці iншыя дакументы аб адукацыi;
    • копiя пашпарта (с. 31–33);
    • 4 фотаздымкi 3х4;
    • медыцынская даведка;
    • анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).
   
    Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 1 чэрвеня да 20 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.
    Папярэдні запіс: тэл.: (8 029) 887-71-05; (8 015) 261-05-24.
    e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
    Кваліфікацыйная размова адбудзецца 24 жніўня ў 11.00.
    Дакументы падаюцца асабіста.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.