ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

XII Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 4, 35– 41
У той дзень, калі настаў вечар, Езус сказаў сваім вучням: “Пераправімся на той бок”. Адпусціўшы людзей, яны забралі Яго з сабою, калі быў у чаўне. І былі з Ім іншыя чаўны. І ўзнялася вялікая бура. Хвалі залівалі човен, так што човен ужо напаўняўся. А Ён спаў на карме каля ўзгалоўя. Будзяць і кажуць Яму: “Настаўнік, не хвалюе цябе, што мы гінем?”. І, устаўшы, Ён забараніў ветру і сказаў мору: “Замоўкні і супакойся”. І вецер сціх, і настала вялікая ціша. І сказаў ім: “Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры?”. Яны напоўніліся вялікім страхам і гаварылі паміж сабой: “Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?”.

Звярнуцца да Езуса
   Жыццё чалавека заўсёды было і надалей працягвае быць напоўнена небяспекамі. Нам пагражаюць стыхійныя бедствы, хваробы, войны, а зараз – пандэмія. Часам дастаткова хвіліны – і чалавек памірае. На працягу стагоддзяў людзі імкнуліся засцерагчыся ад небяспекі. Тым не менш у нас застаўся страх за жыццё, і яго сіла нават працягвае ўзрастаць.
    Многія не адчуваюць непасрэднай пагрозы свайму жыццю, але перажываюць іншыя праблемы: адсутнасць павагі да чалавечай годнасці, закона і маральных каштоўнасцей, адсутнасць працы... Гэтыя з’явы нараджаюць у людзях няўпэўненасць, разбураюць пачуццё сэнсу жыцця і ствараюць пустэчу, у якой усё мацней адгукаецца запалоханае сэрца.
    Для многіх гэты хаатычны свет з’яўляецца доказам таго, што Бога не існуе альбо што Яго не цікавіць чалавек. Магчыма, падобная думка з’явілася і ў галовах вучняў Езуса, якія змагаліся са стыхіяй. Нягледзячы на блізкасць Настаўніка, яны адчулі сябе адзінокімі і пакінутымі. Збаўленнем стаў непасрэдны зварот да Езуса, які даў ім зразумець, што страх перамагаецца верай.
    Той, хто давярае Богу, зможа прыняць любы складаны досвед. Вера не аддаляе пакуты і цяжкасці, але дае чалавеку свабоду і ўпэўненасць у тым, што над усім чувае Бог, які вядзе да паўнаты шчасця.
   
   Пане Езу Хрысце, умацоўвай маю веру, каб я заўсёды мог адчуваць сябе вольным і упэўненым. Толькі з Тваёй ласкай магу быць шчаслівы!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.