ГРОДНА
Субота,
24 лютага
2024 года
 

XI Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 4, 26–34
Езус сказаў народу: “Валадарства Божае, нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. І спіць, і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво”. І казаў: “З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго? Яно – як гарчычнае зерне: калі яго сеюць ў зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі. Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, і пускае вялікае галлё, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя”. У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць. І без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё.

Адчуць Божае дзеянне
   Божае Валадарства можна адшукаць у самых дробных падзеях штодзённасці, у якой заўсёды ёсць свае ўзлёты і падзенні. Мы знаходзім яго там, дзе аддаём і атрымліваем любоў. У кожным дні, калі любім іншага чалавека, калі цікавімся ім, ёсць Божае Валадарства.
    Адчуваем Бога ўсюды, дзе іншыя адорваюць нас сваёй любоўю, калі нам дрэнна, калі маем праблемы, калі спатыкаем нейкія няўдачы. Мы не ведаем, як, але любоў дае эфект. У сваім Валадарстве Бог хоча, каб мы любілі, бо калі любім, з’яўляемся Яго Валадарствам, прыносім гэтае Валадарства і самі яго адчуваем.
    Бог можа здзейсніць у нас і праз нас вялікія рэчы. Падобна таму, як Ён ператварае малюсенькае зярнятка ў статныя кусты, як з галінкі робіць вялікія дрэвы, так у сваёй дабрыні і вернасці дазваляе нам расці і развівацца духоўна, каб мы маглі прыносіць блаславёны плён. Але такое Божае ўзрастанне патрабуе ад нас супрацоўніцтва. Толькі тыя, хто “Яму падабаецца”, “праведнікі”, як падкрэслівае св. Павел, могуць узрастаць у Богу і прыносіць багаты плён.
   
   Пане Езу Хрысце, дапамагай мне нястомна ўзрастаць у Табе і прыносіць вялікі плён. Дазволь адчуваць Тваё дзеянне штодзённа!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  312

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.