ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
30 мая 2021 года
☙✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
з нагоды 45-ай гадавіны святарства перасылаем сардэчныя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў нясенні людзям Добрай Навіны, а таксама шчодрага плёну на Божай ніве.Аляксандру Кашкевічу Рэдакцыя “Слова Жыцця”
|
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару
з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, душэўнага супакою, сілы, моцнай веры, аптымізму і шмат радасці ў святарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Маці вядзе Вас найпрыгажэйшай сцежкай да Бога.Юрыю Марціновічу
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем заўсёды быць акружаным промнямі Божай міласэрнасці, Божай ласкай і апекай Найсвяцейшай Маці. Жадаем таксама моцнага здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця і шчодрага плёну на ніве Пана.Аляксандру Шэмету
З памяццю ў малітве вернікі парафіі
Маці Божай Вастрабрамскай, Гродна-Аўгустовак
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды юбілею шчыра жадаем моцнага здароўя, Божай ласкі і дароў Святога Духа ў выкананні душпастырскага служэння. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе прасякнуты радасцю і непагасным аптымізмам, а Маці Божая заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёй бясконцай любоўю. Усяго Вам самага найлепшага! Дзмітрыю Сядлецкаму
З павагай парафіяне
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды 20-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем усяго самага найлепшага. Няхай усемагутны Бог ахінае Вас ласкамі і бласлаўленнем кожны дзень, Святы Дух асвячае святарскі шлях і ўдзяляе свае
дары, Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добразычлівых людзей побач, радасці і шчодрага плёну на ніве Пана.Алегу Жураўскаму
Удзячныя вернікі і Касцёльны камітэт
з Наваельні
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
з нагоды 29-годдзя святарскіх пасвячэнняў і дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем, святлом і радасцю, а Маці Божая заўсёды дапамагае. Мы вельмі ўдзячны Вам за дабрыню і зычлівасць.Яну Рэйшалю
З памяццю ў малітве вернікі капліцы Ліпічна
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды 5-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем радасці ад кожнага дня душпастырскай паслугі, Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай міласэрны Пан адорыць Вас моцным здароўем і бясконцым натхненнем, святло Хрыста асвячае святарскі шлях, а Маці Божая вядзе найлепшай сцежкай да святасці і прытуляе да свайго мацярынскага сэрца. Паўлу Скубу
З малітвай і павагай вернікі парафіі Раготна
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
складаем сардэчныя словы ўдзячнасці за паслугу
ў нашым касцёле і прамоўленыя навукі. Няхай Маці Божая Вастрабрамская з нашага алтара ўдзеліць
Вам мноства ласкаў, каб Вы служылі на карысць
людзям і на хвалу Богу. Дзякуючы вучэнню Касцёла і Вам, мы становімся лепшымі, а таксама ўсё навокал становіцца лепшым.
Які шчасны лёс святарскі! Шчасця большага й не сніць,
Як заступнікам для Пана і Яго сябрам быць.
У святара шчаслівы рукі, у якіх нам Бога нёс.
Калі верны яны Пану, дрыжыць вораг Нябёс.
У святара шчаслівы вусны – быццам бы Нябёс парог,
Праз які ў кожным слове да нас прыходзіць Бог.
Сэрца ў святара шчасліва, бо там Езус Гаспадар,
Гэта Божы дом любімы, Ён сам там Валадар.
Дарагія святары, мы просім Бога сіл для Вас,
Шчасця, радасці, здароўя і шчодрых Божых ласк.Уладзіславу Сурвілу і Ксяндзам Місіянерам
Члены касцёльнага хору разам з арганістам
і ўся парафіяльная супольнасць
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
з нагоды 59-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў сардэчна жадаю добрага здароўя, супакою ў сэрцы, аптымізму, сіл і цярплівасці, а таксама разнастайных ласкаў ад Хрыста. Нястомна абвяшчайце Божае слова і штодзённа будзьце прыкладам веры і любові да Бога ды бліжняга. Няхай Маці Божая Будзе Вашай вернай Спадарожніцай на шляху да Нябеснага Валадарства.Здзіславу Вэдэру
З памяццю ў малітве Аліцыя Воранава
са Смаргоні
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды 11-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас бласлаўленнем, Езус Хрыстус у сваёй міласэрнасці чувае над Вамі і накіроўвае дарогай да святасці, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, ахінае любоўю і апекай, Святы Дух асвячае святлом Ваш
святарскі шлях і вядзе Божымі сцежкамі, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі ў кожную хвіліну дня і ночы.
Няхай кожны дзень будзе напоўнены шчасцем, радасцю, дабрынёй і надзеяй. Моцнага здароўя, зычлівых сэрцаў побач, гатовых прыйсці на дапамогу, а таксама мноства радасных хвілін на жыццёвым шляху. Руслану Мазану
Сябры
☙✿❧
Паважаны Ксёндз
З нагоды 25-годдзя святарства ды ахвярнай паслугі на карысць Усявышняму і людзям атачаем Вас малітвамі і дзякуем Богу за ўсе дары і ласкі, якія атрымліваем праз Вашу душпастырскую працу. Вы адкрываеце нам праўду веры і самі з’яўляецеся ўзорам служэння Богу і людзям. Штодзень сваімі словамі і ўчынкамі дапамагаеце кожнаму адкрыць сваю душу Пану, убачыць Яго вачыма веры, прыняць Яго
ў сваё жыццё, пачуць Яго словы, адказаць на Яго любоў. Дзякуючы Вашаму таленту святара і самаадданай працы парафія ўзбагачаецца духоўна і матэрыяльна. Вашымі намаганнямі ўжо каторы год утрымліваецца ў парадку наш велічны і прыгожы касцёл, а ў парафіі захоўваецца атмасфера сапраўднай сям’і, дзе кожны можа адчуць сябе патрэбным і любімым. І гэта дае надзею на тое, што Божае сэрца на нашых землях будзе жыць і далей, дорачы радасць і Божы аптымізм сталым людзям і маладым, якія шукаюць у жыцці сапраўдных непрамінальных каштоўнасцей. Святаром можа стаць далёка
не кожны чалавек, а толькі той, хто адчуў Божы заклік. І мы сёння, у гэтую юбілейную дату святарства, жадаем Вам у кожную хвіліну жыцця дапамогі Пана Бога, апекі Маці Божай і святых апосталаў, моцнага здароўя, духоўных сіл. Хай ніколі не згасае агонь, які асвячае дарогу пастве. Няхай вера, надзея
і любоў дапамагаюць Вам і надалей пераадольваць усе цяжкасці на шляху высокага служэння, да якога
з цудоўнай падказкі Бога Вы прыйшлі і ў якім атрымалі незвычайную місію абвяшчэння Яго Валадарства ў свеце.Міхал Стэцкевіч!
Парафіяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы, Францiшканскі ордэн свецкіх i парафiяне касцёла
св. Казiмiра ў Нецечы (Першамайскiм)
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 352 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.