ГРОДНА
Панядзелак,
24 чэрвеня
2024 года
 

Пажар у Будславе: галоўнае пра здарэнне ў санктуарыі

З жыцця Касцёла


   Раніцай 11 мая ўся краіна “ахнула” ад навіны пра пажар у адной з галоўных святынь Беларусі – санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Патушыць агонь не ўдавалася на працягу некалькіх гадзін, і ў выніку базіліка панесла вялікія страты.
Быў знішчаны дах, моцна пашкоджаны скляпенні святыні і іншыя будаўнічыя канструкцыі. Што датычыць аргана, як адзначае спецыяліст Аляксандр Бурдзялёў, яго стан моцна не змяніўся, але гэта не азначае адсутнасці пашкоджанняў у доўгатэрміновай перспектыве (у сувязі з адсутнасцю даху касцёла). Найсвяцейшы Сакрамант і цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай уратаваныя – яны былі вынесены з касцёла ў першую чаргу. Абраз знаходзіцца ў бяспечным месцы і неўзабаве зноў будзе даступны для ўшанавання вернікамі. Таксама дзякуючы дапамозе мясцовых парафіян у першую гадзіну пасля пажару з базілікі былі вынесены ўсе магчымыя рэчы.
   
Нацыянальны санктуарый у Будславе з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю першай катэгорыі, а значыць мае агульнанацыянальнае значэнне для ўсёй Беларусі. Будслаўскі фэст унесены UNESCO ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

    Прычына ўзгарання пакуль невядомая. Па факце пажару распачата крымінальная справа.
    На дадзены момант спецыялісты паступова прыступаюць да працы па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.
    Як адзначае дырэктар НВУП “Будрэканструкцыя” Генадзь Малашук, асноўныя праблемы будуць звязаны з пошукам адпаведнага дрэва для канструкцый даху будслаўскага касцёла – у Беларусі іх знайсці амаль немагчыма, таму, верагодна, прыйдзецца замаўляць архангельскі ці сібірскі лес, што пацягне за сабой вельмі дарагое транспартаванне. З гэтага вынікаюць і іншыя цяжкасці: адтэрміноўка з аднаўленнем даху вельмі небяспечная, бо лета і восень у краіне дажджлівыя, а вільгаць будзе шкодзіць інтэр’еру святыні. Выхад шукаюць у накрыцці касцёла часовым дахам.
    Зразумела, пасля пажару на неакрэслены перыяд забаронена эксплуатацыя будынка пацярпелага касцёла. Мясцовыя вернікі збіраюцца на св. Імшы і набажэнствы ў капліцы будслаўскага дома Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
    Аднак, нягледзячы на згаданыя абмежаванні, урачыстасці ў гонар Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай пройдуць без змен – 2 і 3 ліпеня. Святкаванні плануецца правесці ў традыцыйным фармаце, але з захаваннем належных санітарных прадпісанняў і без арганізаваных пілігрымак. Пры гэтым усе ахвотныя могуць ладзіць паломніцтвы ў індывідуальным парадку.
    Пажар у Будславе – гэта выклік, які дае магчымасць ізноў праявіць дух салідаранасці і нагадвае, што ў складаныя часы грамадска-палітычнага крызісу духоўнае аднаўленне патрэбна ўсяму беларускаму народу.
   
    Як здзейсніць ахвяраванне праз сістэму “Разлік” (АРІП):
    1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:
    • Система «Расчёт» (ЕРИП) (па нумары паслугі 4349831)
    • Благотворительность и общественные объединения
    • Помощь детям, взрослым
    • Каритас Минск Пожертвования
    2. Для аплаты ўвядзіце прозвішча, імя, імя па бацьку і мэту ахвяравання – БУДСЛАЎ.
    3. Увядзіце суму ахвяравання.
    4. Праверце карэктнасць інфармацыі.
    5. Завяршыце плацёж.
   
    Рэквізіты для ахвяраванняў:
    Религиозная миссия «Благотворительное католическое общество Каритас» Минско-Могилевской архиепархии
    Тел/факс (8 017) 515-31-08
    УНП 101131305
    223058 Минский р-н, д. Лесковка, ул. Каритас, 1
    р/с BY16 PJCB30150531141000000933
    «Приорбанк» ОАО, БИК PJCBBY2X
   
    Ахвяраванне можна зрабіць і на разліковы рахунак парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе:
    Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии»
    аг. Будслав Мядельского района
    222374 Минская обл., Мядельский р-н, аг. Будслав, ул. Красная площадь, 8
    р/с BY12BAPB30153404200100000000
    ОАО «Белагропромбанк», г. Минск
    код банка BAPBBY2X
    УНП 600195666
   
    Дадатковы рахунак для грамадзян Польшчы:
    Перайсці на партал zrzutka.pl, далей увесці ў пошукавы радок “Ratowanie spalonej bazyliki (Budsław, Białoruś)”, перавесці адвольную суму грошай з дапамогай анлайн-аперацыі.
    На дзень 23 мая на адбудову касцёла сабрана больш за 400 тысяч беларускіх рублёў.
   
    Матэрыял падрыхтаваны на падставе інтэрнэт-старонак Budslau.by, Catholic.by і тэлеграм-канала “Адновім Будслаў разам”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  191

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.