ГРОДНА
Чацвер,
18 ліпеня
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (17)

Варта ведаць


   ♰ Латвія. Латвійскі Касцёл узмацняе абарону непаўналетніх. У Рызе быў арганізаваны спецыяльны сімпозіум для духавенства, кансэкраваных асоб і людзей, што ўдзельнічаюць у душпастырстве, які быў прысвечаны злоўжыванням у Касцёле. Мерапрыемства адбылося ў аддаленым рэжыме з-за эпідэмічных абмежаванняў і было падрыхтавана Рыжскім інстытутам рэлігійных навук (RARZI). Сустрэча не абмежавалася прэзентацыяй ватыканскіх дакументаў, а ўтрымлівала шмат элементаў, звязаных з практыкай прадухілення злоўжыванняў. Сустнасць заключалася асаблівым чынам у прыцягненні ўвагі да лёсу ахвяр такіх злачынстваў, як педафілія, што часта адыходзіць на другі план у запале прававой і палітычнай барацьбы.

    ♰ Ірак. Пасля сакавіцкага візіту папы Францішка ў Ірак у нешматлікай хрысціянскай меншасці з’явілася новая надзея на паляпшэнне палітычнай сітуацыі. 10 кастрычніка жыхары краіны абяруць новы парламент. Іракская выбарчая сістэма прадугледжвае як мінімум пяць месцаў для хрысціянскай меншасці. Як паведамляе венскі экуменічны фонд “Pro Oriente”, сярод кандыдатаў на 325 месцаў ёсць 34 хрысціян. Партал “Ankawa” апублікаваў імёны балаціруемых хрысціян, з якіх толькі некаторыя прадстаўляюць палітычныя партыі, астатнія – незалежныя кандыдаты.
   
   ♰ Польшча. Галоўны санітарны інспектар апублікаваў “Кіраўніцтва для арганізатараў паломніцкага руху падчас эпідэміі COVID-19 у Польшчы”. Згодна з гэтым Канферэнцыя епіскапату Польшчы заклікала арганізатараў пілігрымак прытрымлівацца прадпісаных указанняў. Леташнія абмежаванні прымусілі некаторыя дыяцэзіі адмовіцца ад паломніцтваў. Але поўнасцю традыцыя пілірымавання ў Польшчы не перарывалася. Тыя пілігрымкі, што адбыліся, скончыліся бяспечна, з двума-трыма выпадкамі сімптомаў COVID-19. У сувязі з гэтым Савет КЕП па міграцыі, турызме і паломніцтвах просіць арганізатараў усіх пілігрымак скарэктаваць свае арганізацыйныя планы згодна з указанымі патрабаваннямі, выкарыстоўваючы леташні вопыт бяспечнай лагістыкі ва ўмовах пандэміі.
   
   ♰ Эфіопія. Як гаворыцца ў паведамленні Эфіопскай Артадаксальнай Царквы, якое раздабылі журналісты “The Telegraph”, з пачатку канфлікту ў эфіопскім рэгіёне Тыграй загінула ўжо па меншай меры 78 святароў. Па словах відавочцаў, забойствы здзяйснялі эфіопскія і эрытрэйскія салдаты. Пасля зносу касцёльных будынкаў і манастыроў войска пачало паляванне на духавенства. Некаторых забівалі нават падчас правядзення набажэнстваў альбо цэлебрацыі св. Імшы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  167

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.