ГРОДНА
Серада,
22 студзеня 2025 года |
16 мая 2021 года
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
з нагоды 30-ай гадавіны біскупскай сакры жадаем здароўя, шчасця, нязгаснага запалу веры і плённай паслугі на ніве Пана. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл і натхнення, а Маці Божая штодзённа адорвае пяшчотай і дабрынёй свайго сэрца. Жадаем рэалізацыі ўсіх планаў і зычлівых людзей на пастырскім шляху.Аляксандру Кашкевічу Рэдакцыя “Слова Жыцця”
|
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
зз нагоды 30-ай гадавіны прыняцця біскупскай сакры прагнем скласці самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Божая міласэрнасць, ззяючая любоўю і верай, заўсёды спадарожнічае Вам на душпастырскім шляху, Святы Дух удзяляе свае дары, усмешка ніколі не сыходзіць з твару, а Божая радасць напаўняе кожны дзень пастырскай паслугі. Жадаем бясконцых сіл, шмат зычлівых сэрцаў побач, гатовых прыйсці на дапамогу, мноства Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Будзьце добрым пастырам па прыкладзе Хрыста.Аляксандру Кашкевічу Члены апостальства “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды 15-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў шчыра дзякуем за тое, што нясеце нам радасць Евангелля. Няхай усемагутны Бог і Маці Божая заўсёды трымаюць Вас у сваёй апецы, Святы Дух натхняе на добрыя і годныя справы, Хрыстос з любові прытуляе да свайго сэрца, а мы падтрымаем у малітве. Жадаем, каб святы заступнік моцна трымаў Вас за руку і дапамагаў у розных складаных жыццёвых сітуацыях, а таксама каб было шмат прычын усміхацца, таму што Ваша ўсмешка робіць гэты свет лепшым.Артуру Малафею З малітвай і павагай парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу рэдактару
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчырых і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, радасці, моцы, рэалізацыі ўсіх намераў і шчодрага плёну ў служэнні Богу і людзям. Няхай добры Бог адорвае Вас моцным здароўем, цярплівасцю, супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух нястомна спасылае свае дары і дапамагае ў душпастырскім служэнні.Юрыю Марціновічу Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, здароўя на доўгія гады, аптымізму, блакітнага неба і яснага сонца над галавой. Дзякуем за адданае служэнне Богу і людзям, за добрую ўсмешку і цёплае сэрца. Мы шчаслівыя, што маем такога пробашча!Аляксандру Лебядзевічу Касцёльны камітэт, першакамунійныя дзеці з бацькамі і парафіяне з Жамыслаўля
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння перасылам сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, мудрасці і цярплівасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом і ласкай. Няхай добры Бог адорвае бласлаўленнем, Езус Хрыстус ахоўвае ад бед, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік нястомна трымаюць Вас у сваёй апецы.Юрыю Марціновічу Вернікі капліцы Вінцукі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, цярплівасці і стойкасці на Божай ніве. Няхай Бог Цябе бласлаўляе і аберагае, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы. Памятаем пра Цябе ў малітвах!Аляксандру Рудзевічу Мама Антаніна, брат Дзмітрый і брат Генрых з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, мудрасці, цярплівасці, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Бог нястомна бласлаўляе, Святы Дух шчодра ўдзяляе свае дары, а Маці Божая заўсёды будзе побач і дапамагае ў Вашай паслузе.Паўлу Урбану Касцёльны Камітэт і парафіяне касцёла Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння і 20-ай гадавіны святарскага служэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Няхай супакой і радасць паселяцца ў Вашым сэрцы, а ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Жадаем шмат здароўя, сіл і стойкасці, а таксама моцнай веры, надзеі і любові.Дзмітрыю Урбановічу Вернікі парафіі Святой Тройцы ў Ішчолне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння складаем самыя сардэчныя віншаванні, спалучаныя з малітвай. Жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, дароў Святога Духа, радасці, аптымізму, моцнага здароўя. Няхай Ваша сэрца напаўняюць любоў, надзея і супакой. За ўсё дабро, за скарб веры, плён працы, разважлівасць, чулае сэрца і лагодную ўсмешку мы вельмі Вам удзячны. Дзякуем за тое, што Вы з намі і для нас!Юрыю Марціновічу Вернікі парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 344 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.