ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

Паўсюдны Касцёл (16)

Варта ведаць

☞ Філіпіны. Пачаўся працэс беатыфікацыі а. Роэля Галарда. 21 год таму манаха – тагачаснага дырэктара кіруемай кларэтынцамі школы – выкралі разам з настаўнікамі і звыш 50-цю вучнямі, катавалі і нарэшце забілі тэрарысты з групы “Абу Саяф”, якая змагалася за незалежную мусульманскую дзяржаву на поўдні Філіпін. Манах загінуў у выніку перакрыжаванага агню паміж групай “Абу Саяф” і сіламі бяспекі, якія спрабавалі ратаваць выкрадзеных. Разам з айцом загінулі таксама трое настаўнікаў і пяцёра дзяцей. Дыяцэзіяльны этап працэсу беатыфікацыі стартаваў 3 мая ў парафіяльным касцёле ў Тумахубонгу. Мясцовы ардынарый біскуп Лео Далмао падчас св. Імшы сказаў, што “мучаніцтва – гэта дар, дадзены тым, хто варты гэтага ў вачах Бога”.

    ☞ В’етнам. “Карытас” В’етнама запусціў праграму дапамогі, у рамках якой даставіць у суседнюю Камбоджу 4 мільёны ахоўных масак. У краіне рэзка павялічылася колькасць людзей, заражаных каранавірусам. За апошнія дні там зарэгістравана 10 тысяч новых выпадкаў заражэння. З сярэдзіны сакавіка ў Камбоджы прыпынены ўсе масавыя мерапрыемствы і рэлігійныя набажэнствы. Кіраўнік “Карытас” гарантуе, што маскі, перададзеныя патрабуючым, будуць найлепшай якасці і даставяцца ў краіну ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі.
   
   ☞ Ватыкан. Пасля больш чым паўтарамесячнага перапынку музеі Ватыкана зноў адкрыты для публікі. Гэта было ўжо трэцяе спыненне з-за пандэміі. “Адкрываем музеі ў поўнай адпаведнасці з правіламі бяспекі, – адзначае дырэктар Барбара Ята. – У нас ёсць сканэр тэмпературы, квіткі трэба браніраваць праз інтэрнэт. Паклапоцімся і пра адпаведны паток наведвальнікаў, беручы пад увагу, што ў нас 7 км выставачных маршрутаў. Я спадзяюся, што гэта было апошняе закрыццё з-за пандэміі”. Разам з астатнімі была таксама ўрачыста адкрыта віртуальная выстава, прысвечаная Дантэ, з нагоды 700-годдзя з дня яго смерці, што прыпадае ў гэтым годзе. На ёй прадстаўлены месцы, звязаныя з гэтым найвялікшым паэтам.
   
    ☞ Кенія. Кракаўская місіянерка Эва Корбут будуе дарміторый для вучаніц школы-інтэрната “Shalom Home” у Кеніі. Новы будынак павінен служыць 288 дзяўчынкам і іх апекунам. Інвестыцыі неабходныя, бо пасля змены правіл хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо не могуць спаць у адным будынку. Для многіх з іх дом “Shalom Home” – адзінае бяспечнае месца, якое могуць назваць домам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.