ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Нядзеля Спаслання Святога Духа

Разважанні з Божым Словам

Ян 7, 37–39
У апошні вялікі дзень свята Езус стаў і, заклікаючы, сказаў: “Хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е. Хто верыць ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісанні, з улоння пацякуць рэкі вады жывой”.
    Гэта сказаў Ён пра Духа, якога павінны былі прыняць тыя, хто паверыў у Яго: бо яшчэ не было Духа Святога, таму што Езус яшчэ не ўславіўся.

Адкрыцца на прыняцце дароў
   Кожны з нас добра ведае пачуццё радасці ад атрымання падарунка ад сябра (напр., на імяніны ці дзень нараджэння), а таксама радасць ад адорвання кагосьці блізкага. У такой сітуацыі матэрыяльны памер падарунка не з’яўляецца самым важным (гэта можа быць, напр., ружа ці сувенір, прывезены з падарожжа). Значна важнейшы сам факт адорвання іншага чалавека, а таксама зычлівасць і любоў, якія суправаджаюць гэты ўчынак.
    Урачыстасць Спаслання Святога Духа акрэслівалася ў літургічнай традыцыі Касцёла як “свята Дару дароў”. Святы Дух – гэта Асоба-Дар. Удзяляючы Яго ўсяму Касцёлу, у тым ліку і нам, Бог Айцец нанова адкрывае сваё сэрца, аднаўляе сваю любоў да нас і пацвярджае, што мы з’яўляемся Яго прыёмнымі сынамі ў Сыне. Перадаючы Яго нам, уваскрослы Хрыстос, які носіць на сваім целе сляды збаўчай мукі, вучыць нас падпарадкоўвацца Айцу, быць паслухмянымі і пакорлівымі Яму ў кожны момант жыцця.
    Адкрыемся для любові Айца, якая прыносіць нам найвялікшы Дар, і станем перад Ім у сыноўскай любові і паслухмянасці, якой нас вучыць Хрыстос, каб магчы лепш выконваць Божую волю і моцай Святога Духа сведчыць, што Езус жыве і што Ён – наша “дарога, і праўда, і жыццё” (Ян 14, 6).
   
   Пане Езу Хрысце, учыні, каб прынятыя дары Святога Духа дапамагалі мне лепш выконваць Тваю святую волю!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.