ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
2 мая 2021 года
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
з нагоды імянін сардэчна жадаем добрага здароўя, моцнай веры і надзеі, штодзённай радасці, зычлівых людзей на пастырскім шляху, Божай дапамогі на кожны дзень жыцця, а таксама нястомнай апекі святога заступніка.Аляксандру Кашкевічу Рэдакцыя “Слова Жыцця”
|
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
з нагоды імянін жадаю моцнага здароўя, сілы, мудрасці і цярплівасці. Няхай міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Сэрца, Святы Дух няспынна спасылае свае дары, а Найсвяцейшая Маці ахінае любоўю і апекай.Аляксандру Кашкевічу З памяццю ў малітве с. Ірэна Златкоўская, генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чыстцовым душам
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
з нагоды імянін перасылаю сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус, якога трымаеце ў сваіх руках кожны дзень, заўсёды валадарыць у сэрцы і дадае сіл для служэння Богу і людзям. Здароўя, цёплых сонечных дзён і шчодрых Божых дароў.Аляксандру Кашкевічу Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанага Ксяндза
віншуем з нагоды імянін! Вам, Ойча, шчыра жадаем Здароўя, любові, натхнення. Да Бога малітвы свае пасылаем І просім для Вас узмацнення. Каб крыж, што Вам дадзены Богам, Не быў для Вас цяжкім даволі, І весткі, якіх шмат у свеце, Не ранілі сэрца ніколі. Хай сонейка Вас сагравае І ветрык пяшчотны лагодзіць, Ахоўнік-анёл хай над Вамі чувае, А Божая ласка з Нябёсаў сыходзіць.Юрыя Кузьміча Моладзь, вернікі, Колы Жывога Ружанца і апостальства “Маргарытка” з Новага Двара
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, сіл і цярплівасці на нялёгкім шляху, на які паклікаў Вас Пан Бог, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Маці Божай і святога заступніка. Няхай міласэрны Езус, якога трымаеце ў далонях, кожны дзень прытуляе Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца.Юрыю Барташэвічу З вялікай павагай і малітвай Касцёльны камітэт, Колы Жывога Ружанца і вернікі касцёла ў Жырмунах
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін жадаем, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваёй апекай, Святы Дух няспынна чуваў над Вамі, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік апекаваліся кожны дзень і дадавалі моцы ды адвагі ў паслузе.Віталію Юркевічу З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Слоніма
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды імянін жадаем надзейнай апекі святога заступніка ў самыя складаныя моманты. Няхай ён вядзе Вас па жыцёвых сцежках і будзе прыкладам мужнай і ахвярнай любові да Бога. Жадаем адвагі, каб крочыць дарогай святарства, несці радасць і духоўную дапамогу праз сакраманты і Божае слова людзям, якіх сустракаеце. Няхай кожны дзень прыносіць Вам сілы для душпастырскага служэння, а супакой і радасць заўсёды жывуць у сэрцы.Аляксандру Раманоўскаму Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НМП, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін сардэчна жадаем штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Пана Езуса. Няхай шлях, які Вы выбралі, будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а сэрца заўсёды радуецца кожнаму перажытаму дню.Мар’яну Хаменю З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Шылавічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя віншаванні. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў для Вас усемагутны Бог, і людской дабрыні. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, цярплівасць да нас, за павучальныя казанні, клопат пра парафіян, а Вашым бацькам – за сына святара.Віктару Захарэўскаму З памяццю ў малітве парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка, а таксама шмат сіл і душэўнага супакою для актыўнага ўдзелу ў жыцці парафіі і супольнасці Касцёла.Валерыю Спірыдону Вернікі капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважаны Ксёндз
З нагоды юбілею прыміце нашу сардэчную падзяку і віншаванні. Дзякуем Пану Богу за дар Вашага святарства, а таксама ўсім добрым людзям, якія дапамаглі Вам стаць святаром. Вельмі ўдзячны Вам за тое, што дапамаглі вярнуць паўразбураную святыню, з руін адрадзіць парафію, а таксама за ўсе тыя святыні і аднаўленне хрысціянскай веры на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, дзе Пан Бог даваў Вам сілы і здароўе здзяйсняць усё запланаванае. Дзякуем за ўменне выслухаць кожнага і працягнуць руку дапамогі ў хвіліны радасці, смутку і жалю. У сваіх малітвах просім міласэрнага Бога праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых аб трывалым здароўі, доўгіх гадах жыцця для Вас, патрэбных Божых ласках і бласлаўленні.Юзаф Занеўскі! Вернікі касцёла Апекі НПМ у Дайлідках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нястомна Вамі апеку- юцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажываць кожны дзень сярод верных і добразычлівых людзей.Віктару Захарэўскаму Вернікі парафіі Раготна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і надзеі на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і патрэбных Божых ласкаў.Аляксандру Адамовічу Вернікі касцёла Божай Міласэрнасці ў Доцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, поспехаў, цярплівасці, мужнасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай усемагутны Бог дае Вам сілы, Святы Дух надзяляе мудрасцю і спакоем, Езус служыць прыкладам, а Маці Божая і святы заступнік заўсёды Вас аберагаюць.Алегу Кудэрку Вернікі парафіі Маці Божай Вастрабрамскай у Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем патрэбных Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святых заступнікаў, а таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, сіл і добрых людзей побач.Аляксандру Лебядзевічу і Станіславу Лабану Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Беняконяў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Ад шчырага сэрца Вам мноства шчасця хочам пажадаць, А сутнасць бласлаўлення адзін Айцец Нябесны можа даць. Таму малітвы шлём да Бога, каб заўжды па міласці Яго Вам асвячала сонейка дарогу, ды апякун сцярог у дзень і ў ноч. Пакой і міласць каб былі пакровам Божым, І шчасце – у тым, што дорыце Вы іншым. Здароўя, сіл ад Бога, ад Святога Духа – мудрасці і ўмення, Ад Божай Маці – апекі, ласкі, разважлівасці, цярпення.Віктару Захарэўскаму З памяццю ў малітве вернікі касцёла Божага Цела ў Дварцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады і шчодрых Божых ласкаў у душпастырскай паслузе. Няхай Езус прытуляе Вас да свайго сэрца, а Маці Божая апекуецца заўсёды і ўсюды.Аляксандру Лебядзевічу Колы Жывога Ружанца з Суботнікаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння і 9-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў шчыра жадаем добрага здароўя на доўгія гады, сапраўднай радасці ад выканання святарскай паслугі, душэўнага супакою, вясны і цеплыні ў сэрцы, а таксама ўсмешкі на кожны дзень. Няхай ніколі не знікае аптымізм і рэалізуюцца ўсе планы, а жыццёвы шлях будзе бласлаўлёны.Валерыю Спірыдону З удзячнасцю і павагай вернікі парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, натхнення Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам, а служба Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.Аляксандру Раманоўскаму З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці і поспехаў у службе Богу і людзям. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе адкрыта на ўсіх, а кожны дзень прыносіць радасць і супакой.Аляксандру Баклажцу З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крамяніцы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін жадаем нязгаснага запалу ў душпастырскай паслузе, сіл і натхнення. Няхай Пан адорвае патрэбнымі ласкамі, Маці Божая апекуецца Вамі, а святы заступнік заўсёды будзе побач.Аляксандру Махначу З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, стойкасці на святарскім шляху. Няхай Бог Вас бласлаўляе, а Панна Марыя па-мацярынску апекуецца.Станіславу Лабану З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беняконяў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл для далейшага служэння, Божай дапамогі ў ажыццяўленні душпастырскіх планаў. Няхай святы заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым алтаром.Станіславу Пытэлю З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Васілішкаў
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 352 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.