ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка
2024 года
 

Месяц славы Марыі

Слова рэдактара

Май, здаецца, з,яўляецца самым любімым часам для многіх людзей. У касцёлах упрыгожваюцца алтары, аздабляюцца кветкамі прыдарожныя каплічкі і крыжы.
   У маі ўсё ажывае. Усё становіцца новым і прыгожым. У гэты час можна пачуць, як расце трава, і ўбачыць, як яна раніцай купаецца ў кроплях расы. Акрамя таго, усё гэта суправаджаецца разнастайнасцю птушыных спеваў.
   Таму не дзіўна, што такі месяц чалавек у сваёй набожнасці даўно вырашыў ахвяраваць Маці Божай – Марыі. “І вось нарэшце вярнуўся месяц цудоўнай Матулі...” – напісаў аднойчы ў пачатку мая святы а. Піо з П,етрэльчыны.
Так яно і ёсць. Гэта месяц славы Марыі, таму што ў маі можна атрымаць шматлікія ласкі, праслаўляючы нашу Маці і Каралеву. Больш за тое, менавіта дзякуючы духоўнаму плёну, які прыносіць, май аддае найвышэйшую пашану Найсвяцейшай Панне, Пасрэдніцы ўсіх ласкаў.
    Дары, якія Яна ўдзяляе тым, хто святкуе гэты месяц, самыя разнастайныя: духоўны рост, аднаўленне жыцця, навяртанне, а таксама часовыя: што датычаць нашага здароўя, працы, вучобы, дома ці сям,і... Колькі ж ласкаў у гэтым бласлаўлёным месяцы! Тым больш, што ён заканчваецца салодкім святам Наведзінаў, у якім Беззаганная Пасрэдніца Ласкаў прыносіць іх мноства Альжбеце, Захарыі і Яну Хрысціцелю... Каму з нас не патрэбна падобная дапамога?
    Давайце маліць у гэты час аб дапамозе і абароне Маці Божай і прасіць Усемагутнага праз Яе заступніцтва аб ласках, якія патрэбны нам і нашым блізкім!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  78

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.