ГРОДНА
Аўторак,
18 лютага 2025 года |
18 красавіка 2021 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
жадаем Божай дапамогі ў справе служэння Касцёлу, каб дзякуючы Вам людзі станавіліся больш добрымі і набліжаліся да Бога. Няхай Пан узнагародзіць усімі дабротамі, адорыць здароўем, шчасцем і поспехам.Валянціну Хведуку Вернікі парафіі св. Юрыя ў Беліцы
|
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару
жадаем здароўя, сіл і супакою ў сэрцы. Няхай Святы Дух падтрымлівае Вас сваімі дарамі, а святы заступнік заўсёды апекуецца.Юрыю Марціновічу Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб усемагутны Бог і Панна Марыя заўсёды мелі Вас у сваёй апецы, Святы Дух спасылаў шчодрыя дары, а святы заступнік моцна трымаў за руку і дапамагаў у складаных жыццёвых сітуацыях.Юрыю Ясевічу Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Паважанаму Айцу
жадаем моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы заступнік заўсёды будзе побач.Юрыю Саковічу Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Карэлічаў і Варончы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб Езус Хрыстус бласлаўляў кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінала сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагаў годна выконваць святарскую паслугу.Юрыю Федуку Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ражанкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем моцнага здароўя, сіл, поспеху і штодзённай радасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю.Юрыю Жэгарыну Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Навагрудка і Любчы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем моцнага здароўя, супакою ў сэрцы, добразычлiвасцi ад людей, нязгаснага запалу веры, нястомнай апекi Мацi Божай i св. Юрыя. Няхай святло Хрыста асвячае святарскi шлях, а Святы Дух вядзе праз жыццё.Юрыю Павайбу Бацькi, брат i сёстры з сем’ямi
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем моцы ў нясенні святарскай паслугі, нястомнай руплівасці ў выкананні Божай волі і цудоўнага плёну на ніве Пана.Юрыю Барташэвічу і Юрыю Ясевічу Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Беняконяў
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
жадаю здароўя, стойкасці ў паслузе, апекі Маці Божай і ўсіх патрэбных ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Няхай Бог адорыць Вас любоўю і бласлаўленнем.Аляксандру Кашкевічу, Ксяндзам Каноніку Здзіславу Вэдэру, Пробашчу Паўлу Шчарбіцкаму, Артуру Ляшнеўскаму, Аляксандру Мятліцкаму, Уладзіславу Сурвілу, Алегу Каралёву, Алегу Жураўскаму, Сёстрам Марыі Стасевіч, Ірэне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Валянціне Кот, Юліі Клявец, Мар’яне Алешчык, Філатэі Ціхановіч, Агаце Смольскай, Клары Волчэк і Аляксандры Арэшка Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Глыбокапаважаным Ксяндзам Біскупам
жадаем бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа і моцнага здароўя. Няхай прамяні Божай міласэрнасці асвячаюць Ваш жыццёвы шлях, а святло Вашай веры вядзе да навяртання тых, хто яшчэ не ведае Бога.Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Ксяндзам Яну Раманоўскаму, Юрыю Марціновічу, Пробашчу Яўгену Учкуронісу, Віталію Валюку, Дзмітрыю Урбановічу, Віталію Цыбульскаму, Юрыю Ёдзіку, Аляксандру Вараб’ёву, Артуру Валчкевічу, Алегу Яновічу і Сястры Магдаліне Кулай Апостальства “Маргарытка”, Легіён Марыі, Ружанцовае кола і вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу
жадаем здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай паслузе, нязгаснай любові, веры і зычлівых людзей побач. Няхай Бог заўсёды Вас бласлаўляе!Юрыю Ясевічу і Айцу Андрэю Ядкоўскаму Вернікі і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем моцнага здароўя, сіл на кожны дзень паслугі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае шлях, а Божая міласэрнасць і апека Паны Марыі дадаюць сіл і цярплівасці.Андрэю Пышынскаму Парафіяне касцёла Сэрца Пана Езуса ў Рандзілаўшчыне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб уваскрослы Хрыстос адорваў Вас сваімі ласкамі, сапраўднай радасцю і супакоем, Марыя напаўняла сэрца любоўю, а Святы Дух шчодра спасылаў свае дары.Паўлу Шанчуку Вернікі парафіі Гожа
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем здароўя, радасці, сілы, аптымізму, стойкасці і запалу у рэалізацыі планаў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны Панам, а мудрыя казанні цешаць людскія душы і сэрцы.Паўлу Скубу і Віктару Захарэўскаму Парафіяне касцёла Божага Цела ў Дварцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
жадаем моцнага здароўя, сіл і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай Святы Дух спасылае на Вас свае шчодрыя ласкі, Хрыстос адорвае міласэрнасцю, а Панна Марыя ахінае апекай.Валерыю Спірыдону Вернікі капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем бязмежных ласкаў ад уваскрослага Хрыста, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. З нагоды дня нараджэння і імянін жадаем таксама моцнага здароўя, поспехаў у святарскай паслузе і зычлівых людзей навокал.Юрыю Канапельку Парафіяне капліц Верабейкі і Вердамічы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Каноніку
жадаем, каб уваскрослы Езус Хрыстус шчодра ўзнагародзіў Вас добрым здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі. Няхай Ваш шлях служэння Богу будзе доўгім, шчаслівым і плённым.Яну Рэйшалю і Сястры Ганне Насевіч Вернікі капліцы Ліпічна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
жадаем, каб дарога, на якую Вас паклікаў Хрыстос, была дарогай да святасці. Любіце сваё святарства, умейце распазнаць у ім евангельскі скарб, за які варта аддаць усё.Здзіславу Пікулу Касцёльны Камітэт і парафіяне касцёла Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
жадаем моцнага здароўя на доўгія гады і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дзень будзе поўны цяпла і радасці, паспяхова рэалізуюцца ўсе планы, а ўваскрослы Хрыстос заўсёды бласлаўляе.Яну Кучынскаму Працаўнікі гродзенскай катэдры
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем, каб уваскрослы Езус быў крыніцай радасці і спакою, адорваў здароўем, цярплівасцю і патрэбнымі ласкамі, бласлаўляў у паслузе і спадарожнічаў на шляху да святасці.Пробашчу Паўлу Скубу і Віктару Захарэўскаму Вернікі парафіі Раготна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
жадаем моцнага здароўя на доўгiя гады, Божага бласлаўлення на кожны дзень, апекi Мацi Божай. Дзякуем за чулае сэрца i цярплiвасць. Памятаем у сваiх малiтвах.Юрыю Барташэвiчу Парафiяне касцёла ў Жырмунах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
жадаем моцнага здароўя, сіл і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай Святы Дух спасылае на Вас свае шчодрыя ласкі, а Хрыстос адорвае міласэрнасцю і будзе крыніцай любові і супакою ў Вашым жыцці.Яну Рушніцкаму Касцёльны камітэт, Ружанцовыя колы і вернікі парафіі св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава, біскупа, у Каробчыцах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем душэўнага супакою, моцнага здароўя і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваім бласлаўленнем, а Святы Дух асвячае святарскі шлях.Дзянісу Шмыгіну Вернікі парафіі Звеставання НПМ у в. Мяжэрычы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
жадаем здароўя, стойкасці ў душпастырскай паслузе, апекі Маці Божай і людской зычлівасці. Няхай уваскрослы Хрыстос заўсёды Вас бласлаўляе.Казіміру Енджэйчаку Парафіяне з Нямнова
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай святло ўваскрослага Хрыста асвячае шлях, а Божая міласэрнасць дадае сіл і цярплівасці.Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Паўлу Безляповічу і Раману Вайцяховічу, Сёстрам Галіне і Ганне Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем шмат сіл і стойкасці ў імкненні выбранай дарогай, плённай паслугі на ніве Пана, шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста.Пробашчу Валерыю Спірыдону, Юрыю Канапельку і Андрэю Пышынскаму Вернікі парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем мноства Божых ласкаў. Няхай Пан Бог дапамагае ў душпастырскай паслузе, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй любоўю, а Святы Дух шчодра ўдзяляе свае дары.Яну Сарэлу Станіслава Сідаровіч, Люцыя Лабэцкая, Марына Скорб і Марыя Вішнеўская з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб міласэрны Бог адорваў Вас патрэбнымі ласкамі, жыццёвы шлях быў бласлаўлёны, а служэнне прыносіла радасць, задавальненне і шчодры плён.Міхалу Ластоўскаму Андрэй Слонімец і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем здароўя, душэўнага супакою, зычлівых людзей побач, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і шчодрых Божых ласкаў.Пробашчу Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму Вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Прэлату
жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і поспехаў. Няхай уваскрослы Хрыстос бласлаўляе, Святы Дух спасылаем шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй любоўю і апекай.Вітольду Лазавіцкаму і Айцу Казіміру Енджэйчаку Жыхары в. Шэмбелеўцы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем сапраўднай радасці ад выканання святарскай паслугі, аптымізму, добрага здароўя, моцы, дароў Святога Духа, а таксама ўсіх ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста.Пробашчу Алегу Яновічу, Леону Лішыку і Яну Сарэлу Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі і вернікі парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем распаліць у сабе нанова Божую харызму, атрыманую праз ускладанне рук, і яшчэ больш палка перажываць радасць ад выключнай адданасці Хрысту. Няхай трыванне побач з Ім будзе ўзнагароджана радасцю Уваскрасення.Віктару Ханько Сябры
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем той святасці, якая выражаецца руплівасцю і адданасцю, каб Вас заўсёды падтрымлівала моц Святога Духа і любоў да Эўхарыстыі, каб стараліся быць верагоднымі сведкамі Хрыста ў сучасным свеце.Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу, Яўгену Ціхану, Дзмітрыю Папенюку і Андрэю Радзевічу, а таксама ўсім Святарам і Рэкалекцыяністам, якія працавалі ў нашай парафіі, Парафіяне з Росі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем Божага бласлаўлення, патрэбных ласкаў ад уваскрослага Хрыста, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, радасці і моцнага здароўя.Пробашчу Яну Кучынскаму Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем заўсёды заставацца верным Хрысту. Няхай Ён адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, каб яшчэ паўней маглі рэалізаваць святарскае пакліканне.Раману Ялоўчыку Парафіяне з Гнезна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб міласэрны Бог узнагародзіў Вас моцным здароўем, вытрымкай, ласкавасцю і цеплынёй свайго сэрца. Няхай Вам спадарожнічае блізкасць Пана, каб рытм Вашага сэрца біў рытмам любові Сэрца Езуса.Дзянісу Бразінскаму Вернікі капліцы МБ Вастрабрамскай у Урцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб жыццё было напоўнена толькі добрымі ўчынкамі, уваскрослы Хрыстос адорваў здароўем, сілай і цярплівасцю, а Найсвяцейшая Маці атуляла бязмежнай любоўю.Уладзіміру Аксенцьеву Вернікі з в. Еўлашы, Багданы, Доўгая парафіі Лядск
❧✿❧
Паважаныя Ксяндзы
Маці Божая даручыла Сына ў Вашы рукі. Няхай Яна ахінае Вас сваёй апекай, а Езус няхай бласлаўляе святарскую паслугу. Дзякуем за цярплівасць, клопат і пашану да нас.Пробашч Ян Пузына, Аляксандр Пятровіч, Ян Варанецкі і Юрый Садоўскі! Вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб міласэрны Бог адарыў здароўем на доўгія гады, каб Вы маглі працаваць на Божую хвалу і для перамянення людскіх сэрцаў. Складаем сторазовае “Аддзяч, Божа!” за прамоўленае Божае слова падчас рэкалекцый. Няхай Маці Божая чувае над кожнай Вашай хвілінай.Паўлу Раманоўскаму Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Паважаным Айцам
жадаем моцнага здароўя і радасці. Няхай уваскрослы Езус асвятляе Ваш жыццёвы шлях, а Маці Божая ахінае сваёй апекай. Дзякуем за Вашы малітвы і дабрыню.Пробашчу Андрэю Агелю, Яну Асіповічу, Віталію Слуку, Вітольду Пяцельчыцу, Аляксандру Махначу, Клерыку Андрэю, Брату Віктару, Арганісткам Людміле і Наталлі Кола Жывога Ружанца св. Максімільяна са Шчучына
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем радасці, поспехаў у рэалізацыі планаў і задум, моцнага здароўя, дароў Святога Духа і ўсіх патрэбных Божых ласкаў.Пробашчу Яну Этэлю, Аляксандру Фядотаву, Аляксею і Віталію Венцкевічам, Сёстрам Аляксандры і Дароце Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу ў кожную хвіліну. Няхай Святы Дух асвячае кожны дзень Вашай паслугі, а Марыя ахінае плашчом любові.Яну Рушніцкаму Парафіяне з Каробчыцаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем моцнага здароўя, зычлівых людзей побач і шчодрых Божых ласкаў. Няхай усе добрыя намеры рэалізуюцца, а ўваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваёй міласэрнасцю.Пробашчу Паўлу Шчарбіцкаму, Артуру Ляшнеўскаму, Каноніку Здзіславу Вэдэру, Сёстрам Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк і Валянціне Кот Дзеці, моладзь, кандыдаты і міністранты, парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем моцнага здароўя і чулых людскіх сэрцаў. Няхай уваскрослы Езус будзе Крыніцай супакою ды радасці і штодзённа Вас бласлаўляе ў душпастырскай паслузе.Дзмітрыю Несцеру і Юрыю Марціновічу Апостальства “Маргарытка” і вернікі капліцы Сураж
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем моцнага здароўя, сілы, непахіснай веры і надзеі. Няхай добры Бог адорвае Вас шчодрымі ласкамі, а святыя заступнікі няспынна моляцца за Вас перад Божым тронам.Дзмітрыю Несцеру, Віктару Савіцкаму і Юрыю Марціновічу Вернікі капліцы Вінцукі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб Добры Пастыр вёў Вас праз жыццё, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання паклікання, а Маці Божая апекавалася. З нагоды дня нараджэння і імянін жадаем таксама моцнага здароўя, сіл і душэўнага супакою.Юрыю Канапельку Парафіяне з Поразава
❧✿❧
Паважанаму Айцу
жадаем патрэбных Божых ласкаў, апекі Панны Марыі, бласлаўлення ад уваскрослага Збаўцы і моцнага здароўя на кожны дзень жыцця.Андрэю Шчупалу і вернікам парафіі Новая Руда Сем’і Заяц і Пешкун
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
жадаем здароўя, разважлівасці, душэўнага супакою. Няхай уваскрослы Хрыстос дадасць Вам сіл, каб пераадолець усе цяжкасці, і адорыць Вас радасцю свайго ўваскрасення.Ігару Анісімаву Малітоўная група і парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, душэўнага супакою і неабходных сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў.Аляксандру Шэмету, Алегу Кудэрку і Артуру Малафею Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем, каб Маці Божая, якая даручыла свайго Сына у Вашы рукі, заўсёды абараняла Вас, а Езус бласлаўляў святарскую паслугу. Дзякуем за сапраўдны прыклад годнасці і набожнасці.Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, Эрнэсту Мікалайчыку і Андрэю Зайко Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб Пан Бог адарыў Вас сваімі ласкамі і супакоем, Маці Божая заўсёды апекавалася, а кожны дзень быў бласлаўлёны. З нагоды дня нараджэння і імянін жадаем таксама моцнага здароўя і шчасця.Юрыю Канапельку Парафіяне са Студзенікаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем моцнага здароўя, сіл на кожны дзень і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць сіл і цярплівасці.Яўгену Барысюку Парафіяне касцёла св. Андрэя Баболі і супольнасць Святой Сям’і
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем моцнага здароўя, сілы і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай Святы Дух няспынна спасылае на Вас свае дары, святло Уваскрасення Хрыста асвячае паслугу, а Божая міласэрнасць і апека Марыі дадаюць сіл.Паўлу Стволу Парафiяне i апостальства “Маргарытка” з Рэплi
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем моцнага здароўя, поспехаў у душпастырскай паслузе, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Езус Хрыстус адорвае сваімi ласкамі, а Маці Божая вядзе найлепшай дарогай да святасці.Артуру Валчкевiчу Сябры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб Пан Бог адорваў Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем, супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Святы Дух асвячае Ваш жыццёвы шлях, а Маці Божая нясе цяпло свайго сэрца.Вячаславу Матукевічу Касцёльны камітэт і вернікі парафіі Дуды
❧✿❧
Паважанаму Айцу
жадаем спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Хрыстос заўсёды будзе Вашым Сябрам, а служэнне Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.Казіміру Енджэйчаку Валерый, Вераніка і Яна
❧✿❧
Паважаны Ксёндз
Пакліканне – дар Божы, таямніца, якая нараджаецца ў душы, каб Небу Вы за нас маглі маліцца, Касцёлу з Божай ласкаю служыць. Прыміце сёння нашы віншаванні, паклон падзякі нізкі, да зямлі. Здароўя Вам і бласлаўлення Пана, апекі Маці Божай, цеплыні! Мы ўдзячны Богу і Вам за 11 гадоў паслугі ў нашай парафіі. З нагоды імянін жадаем таксама ўсіх Божых ласкаў і апекі святога заступніка.Юрый Кузьміч! Вернікі, моладзь, Колы Жывога Ружанца, апостальства “Маргарытка” і Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Новага Двара
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб уваскрослы Хрыстос блаславіў Вас і абараніў, а Панна Марыя нястомна клапацілася пра Вас. Здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, радасці, усмешкі і цудоўнага плёну на ніве Пана.Віктару Ханько Парафіяне з Мастоў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем, каб уваскрослы Езус адарыў Вас моцным здароўем, Найсвяцейшая Маці ахінала сваёй апекай, а Святы Дух быў шчодры на свае дары. Няхай кожны дзень прыносіць радасць і шчодры плён.Пробашчу Дзмітрыю Несцеру Касцёльны камітэт парафіі св. Мікалая ў Геранёнах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
жадаем, каб уваскрослы Езус ахінаў Вас сваёй апекай, Святы Дух адорваў патрэбнымі дарамі, а Панна Марыя заўсёды чувала над Вамі. З нагоды дзён нараджэння жадаем таксама моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою і шмат радасці.Валянціну Хведуку і Віктару Захарэўскаму Парафіяне з в. Моцевічы
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 317 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.