ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

С. Вольга Данькоўская CSFN адзначыла 25-годдзе манаскага жыцця

З жыцця Касцёла

10 красавіка ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстасць з нагоды сярэбранага юбілею манаскага жыцця с. Вольгі Данькоўскай, назарэтанкі.
Сястра паходзіць з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску. Служыла ў многіх месцах Беларусі, а таксама ва Украіне. У апошні час несла паслугу пры Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а цяпер будзе служыць у Гродне.
    На ўрачыстасці сабраліся сёстры назарэтанкі, бацькі і родныя с. Вольгі, святары і вернікі, якія пажадалі ў гэты дзень падтрымаць яе сваімі малітвамі і падзякаваць Богу за яе жыццё і служэнне.
Св. Імшу падзякі ўзначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі. У гаміліі іерарх адзначыў, што кансэкраванае жыццё – гэта пакліканне да вернай паслухмянасці кожны дзень, а крочанне за Езусам з’яўляецца не такім рашэннем, якое прымаецца раз і назаўсёды, а штодзённым выбарам.
    Звяртаючыся да с. Вольгі, біскуп Юзаф падкрэсліў, што аднойчы яна адчула на сабе позірк Езуса, які запрасіў да дыялогу, на што яна адказала з раскрытымі абдымкамі і адважна прыняла дар Пана. Іерарх заахвоціў назарэтанку нястомна дзякаваць за гэты дар і ласку Усемагутнаму Богу і не расставацца з Ім, бо Ён Крыніца надзеі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.