ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

III Велікодная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Лк 24, 35–48
Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба. Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: “Спакой вам”. Устрывожаныя і напалоханыя, яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: “Чаму засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я. Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: бо дух не мае цела і касцей; як бачыце, Я іх маю”. Пасля гэтых слоў Ён паказаў ім рукі і ногі. А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: “Ці маеце тут што з’есці?”. Яны падалі Яму кавалак печанай рыбы. Ён узяў і еў перад імі. І сказаў ім: “Гэта словы мае, сказаныя вам, калі Я быў яшчэ з вамі, што павінна збыцца ўсё напісанае пра Мяне ў законе Майсея і ў прарокаў, і ў псальмах”. Тады асвяціў іх розум, каб яны разумелі Пісанне. І сказаў ім: “Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень з мёртвых, і ў Ягонае імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Іерусаліма. А вы – сведкі гэтага”.

Быць сведкам Уваскрасення
   Досвед апосталаў, звязаны з перажываннем Вялікай пятніцы, моцна іх засмуціў і нават зламаў іх веру ў тое, што перажывалі на працягу трох гадоў побач з Езусам. Але ўваскрослы Хрыстос прыходзіць да іх, каб зноў паверылі. Прыносіць ім спакой, праганяе ўсе страхі і асцярогі. Хоча, каб моцныя Яго перамогай, яны пайшлі ў свет, каб заваяваць гэты свет для Яго – Пана і Пераможцы.
    Нешта падобнае не раз здараецца ў нашым жыцці. Страх, трывога, унутраныя супярэчнасці, розныя асцярогі і няўпэўненасць засланяюць ад нас Хрыста і выклікаюць сумненні. Але Езус усё роўна заўсёды побач, нястомна падтрымлівае нас у існаванні. Ён хоча, каб ва ўсіх сваіх бедах і клопатах мы даверыліся Яму. Каб заўсёды былі перакананы, што Ён з намі, як быў пасля свайго ўваскрасення з Пятром і іншымі апосталамі. Ён хоча прасвятліць нашы розумы і сэрцы, каб мы таксама маглі стаць сведкамі Яго ўваскрасення ў сённяшні неспакойны час. Каб маглі на прыкладзе ўласнага жыцця – не толькі ў святочныя дні і нядзелі, але і кожны дзень – засведчыць, што Пан сапраўды ўваскрос.
   
   Пане Езу Хрысце, учыні, каб я заўсёды мог адчуваць Тваю прысутнасць і сведчыць іншым людзям аб Тваім уваскрасенні!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.