ГРОДНА
Пятніца,
14 лютага 2025 года |
Апынуцца ў абдымках Пастыра

Аднак ёсць небяспека, што мы можам адрынуць такі дар. Хоць гэта і здаецца неверагодным, яно стане магчымым у момант, калі перастанем слухаць голас Пастыра. Не чуючы голасу, не заўважым Яго прысутнасці і сыдзём з дарогі, якая вядзе да дома Айца. Таму Бог дае нам пастыраў у асобе святароў, але не толькі... †
Кожны чалавек выконвае пастырскую функцыю, калі клапоціцца пра збаўленне ўласнае і тых, каго Пан ставіць на яго шляху. Падобна апосталам, мы ўсе павінны быць “святлом для язычнікаў”, няверуючых, прыгнечаных цяжарам жыцця, а таксама для авечак, якія згубіліся, адышлі. Гэта няпросты шлях, але ён прыносіць сапраўдную радасць, што зыходзіць ад Святога Духа.
Варта прыкласці максімум намаганняў, каб апынуцца ў абдымках Пастыра, які вытра кожную слязу з вачэй, напоўніць сэрца да краёў любоўю і ўчыніць, што мы злучымся з Ім у адно цэлае, падобна як Ён з'яўляецца адным цэлым з Айцом.
Варта прыкласці максімум намаганняў, каб апынуцца ў абдымках Пастыра, які вытра кожную слязу з вачэй, напоўніць сэрца да краёў любоўю і ўчыніць, што мы злучымся з Ім у адно цэлае, падобна як Ён з'яўляецца адным цэлым з Айцом.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 321 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.