ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

4 красавіка 2021 года

Ад шчырага сэрца

ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЕ ПАНА


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Юзафу Станеўскаму
жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, цярплівасці, душэўнага супакою і патрэбных Божых ласкаў.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Юзафу Станеўскаму
жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, імкнення Божай дарогай да святасці і толькі радасных хвілін. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Любячая сям’я
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Юзафу Станеўскаму
з нагоды дня нараджэння і імянін жадаем, каб кожны Ваш дзень быў шчаслівы, здароўе не слабела, вера з кожнай хвілінай узмацнялася, а з твару не сыходзіла ўсмешка. З нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем таксама шчодрых Божых ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Шаноўнай Арганістцы
Тэрэзе
жадаем моцнага здароўя, шчасця, Божай апекі і бласлаўлення. Сардэчна дзякуем за сціпласць, працу ў касцёле, прыгожы спеў і малітву.
Вернікі з в. Плоскаўцы і парафіяне кацёла ў Селіванаўцах
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Вiтольду Пяцельчыцу
жадаем мноства радасці, здароўя, сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас мацярынскай любоўю і апекай, выпрошваючы ў свайго Сына неабходныя ласкі для Вас.
Вернікі парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Шэмету
жадаем, каб Анёл-ахоўнік заўсёды быў побач, Пан Бог адорваў супакоем і ўсім, чаго патрабуе сэрца, а Маці Божая ахінала сваім плашчом.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Аляксандру Шэмету
жадаем Божага бласлаўлення, патрэбных ласкаў і апекі Маці Божай. Няхай добры Бог заўсёды будзе Вашым Сябрам.
Парафіяне з Адамавічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Рычарду Пэрчаку
жадаем мноства Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай і святога заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень праходзіць у супакоі і шчасці, а навокал будуць добрыя і зычлівыя людзі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дзітвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзмітрыю Сядлецкаму
жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і непахіснай надзеі. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая і святы заступнік нястомна апекуюцца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Канвелішкаў
❧✿❧
Глыбокапаважаным Ксяндзам Біскупам
Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму,
Ксяндзам Юрыю Марціновічу,
Яраславу Грынашкевічу,
Валерыю Быкоўскаму,
Паўлу Салабуду,
Алегу Канановічу
і Яну Раманоўскаму
жадаем, каб уваскрослы Хрыстос напаўняў Ваша жыццё святлом ды любоўю і суправаджаў на цудоўным святарскім шляху.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Глыбокапаважаным Ксяндзам Біскупам
Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму
і Антонію Дзям’янку,
Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю
і ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі
жадаем, каб радасць Уваскрасення напаўняла Вашы сэрцы супакоем і любоўю. Шчыра дзякуем за паслугу на карысць Богу і людзям, абвяшчэнне Божага слова і клопат пра кожнага чалавека.
Парафіяне з Крупава
❧✿❧
Глыбокапаважаным Ксяндзам Біскупам
Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму,
а таксама Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму
жадаю, каб Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх руках, бласлаўляў Вас на святарскім шляху, а Маці Божая абараняла мацярынскай любоўю і ахінала сваёй апекай.
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чыстцовым Душам
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Віктару Захарэўскаму,
Паўлу Звяжынскаму і Здзіславу Пікулу
жадаем, каб святло ўваскрослага Хрыста апраменьвала Ваша святарскае жыццё, Святы Дух удзяляў свае дары, а Найсвяцейшая Маці з любоўю чувала над Вамі. Жадаем добрага здароўя на доўгія гады жыцця і зычлівых людзей побач.
Парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яцэку Маркелю
жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, непахіснай веры, рэалізацыі ўсіх планаў і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
Колы Жывога Ружанца з Зэльвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Стволу
жадаем моцнага здароўя і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста. Стойка і ўпэўнена ідзіце па выбраным жыццёвым шляху, служачы Богу і людзям.
Парафіяне з в. Рэпля, вул. Усходняя
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Пробашчу Віталію Чургану
жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых Божых ласкаў і добразычлівых парафіян. Няхай уваскрослы Езус бласлаўляе Вас, Маці Божая апекуецца, а Святы Дух асвячае святарскі шлях.
Ружанцовае Кола НПМ Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Зянону Рамейку
жадаем шчодрых Божых ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Няхай у час Вялікай Ночы, калі няма змроку і цемры, у Вашым сэрцы гучыць рэха радаснага вокліку веры “Алелюя!”. І няхай гэтае рэха ніколі не сціхае.
Колы Жывога Ружанца і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Адамовічу
жадаем бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, добрага здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу ў паслузе, стойкасці, душэўнага супакою і шчодрага плёну на ніве Пана.
Вернікі з в. Гінэлі парафіі Нача
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Віктару Субелю,
Сёстрам Ганне і Агнешцы,
Кансэкраваным Удовам Зоф’і і Сабіне
жадаем апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, спакойных дзён, каб кожная хвіліна была сонечнай, радаснай і шчаслівай.
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Здзiславу Пiкулу,
Казiмiру Мураву,
Алегу Жураўскаму,
Аляксандру Пятровiчу,
Артуру Ляшнеўскаму,
Сёстрам Наталлi і Каралiне
жадаем, каб уваскрослы Езус адорваў Вас сваiмi ласкамi, здароўем, сiлай, стойкасцю i супакоем, Святы Дух удзяляў свае шчодрыя дары, а Мацi Божая ахінала цеплынёй свайго сэрца.
Парафiяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважананым Айцам
Яўгену Голубу, Аляксею Юхневічу,
Сяргею Мігуну
і Дыякану Віктару Мялешку
жадаем моцнага здароўя, сіл на кожны дзень жыцця і паслугі, радасці ў сэрцы, супакою ў душы, а таксама добрых і зычлівых людзей навокал.
Рыцарства Беззаганнай і Адарацыйнае кола з францішканскага касцёла
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Каноніку Юзафу Багдзевічу
і Станіславу Краўчанку,
а таксама дарагім Сёстрам
жадаем душэўнага супакою, шчаслівых дзён, моцнага здароўя, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Няхай уваскрослы Хрыстос, Збаўца свету, адорвае Вас ласкамі, сапраўднай радасцю і шчасцем.
Парафіяне касцёла свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яну Радзюку,
Тадэвушу Крыштопіку,
Паўлу Звяжынскаму,
Паўлу Урбану,
Паўлу Гардзейчыку
і Паўлу Раманоўскаму
жадаем шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Няхай Ваша высакароднае пакліканне прыносіць задавальненне ад выбару такой складанай і адказнай жыццёвай дарогі.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Прэлату Антонію Філіпчыку,
Віталію Пяткевічу,
Тамашу Мікалайчыку
і Дзмітрыю Леўчыку,
Сёстрам Мірыям, Антаніне,
Наталлі і Ліліяне
жадаем шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста, моцнага здароўя і мноства сіл на кожны дзень.
Парафіяне, Францішканскі ордэн свецкіх і Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Лебядзевічу
жадаем моцнага здароўя, аптымізму, штодзённай радасці, зычлівых людзей побач, а таксама Божай апекі і дароў Святога Духа. З нагоды дня нараджэння жадаем таксама, каб дарога, якую выбралі, была шчаслівай і добрай, каб Вы маглі шчыра служыць Богу і людзям.
Ружанцовыя колы і апостальства “Маргарытка” касцёла св. Уладзіслава ў Суботніках
❧✿❧
Паважаным Айцам
Пробашчу Антонiю Пажэцкаму
і Валерыю Шэйгерэвічу
жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою і шчодрага плёну ў святарскай паслузе. Няхай на Вашай жыццёвай дарозе заўсёды гарыць агонь веры i надзеi.
Вернiкi парафii св. Францiшка з Асізі ў Свiслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Антонію Казлоўскаму
жадаем Божага бласлаўлення, здароўя, нястомнасці ў душпастырскай паслузе і апекі Маці Божай. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Божая Маці заўсёды ва ўсім дапамагае.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яну Гавецкаму
і Дзянісу Бразінскаму
складаем сардэчныя віншаванні. Ойча Нябесны, Тваёй апецы давяраем нашых святароў, якія падаюць хлеб Божага слова і хлеб Эўхарыстычны. Дай ім сілу для працы і айцоўскае сэрца, каб мы праз іх паслугі маглі дайсці да вечнага збаўлення.
Парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Беланосу
жадаем шмат радасці ў святарскай паслузе, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем, радасцю і цярплівасцю.
Парафіяне
❧✿❧
Дарагому Сыну Ксяндзу
Вячаславу Матукевічу
жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, радасці, аптымізму, дароў Святога Духа і моцнай веры. Няхай Езус, які аддаў сваё жыццё на крыжы, дапамагае Табе ва ўсіх справах.
Мама і тата
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Паўлу Раманоўскаму
і Паўлу Паўлюкевічу
жадаем, каб уваскрослы Хрыстос дапамагаў Вам у паслузе і адорваў здароўем, а Маці Божая ахінала сваёй любоўю і апекай. Нахай Вашы сэрцы заўсёды будуць напоўнены спакоем і радасцю.
Вернікі парафіі Граўжышкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Звяжынскаму
жадаем, каб добры Бог нястомна спасылаў на Вас свае дары, Святы Дух дадаваў моцы і падтрымліваў на святарскім шляху, а Марыя вяла дарогай святасці, асветленай промнямі Божай любові і міласэрнасці.
Ружанцовыя колы і парафіяне касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Генрыху Яблоньскаму
жадаем, каб уваскрослы Езус адарыў Вас радасцю, напоўніў надзеяй, верай і супакоем. З нагоды дня нараджэння жадаем таксама моцнага здароўя, аптымізму, стойкасці ў пакліканні і шчодрага плёну ва ўсіх справах.
Парафіяне з Забалаці
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Міхалу Ластоўскаму
і Артуру Малафею
жадаем, каб праз ласку міласэрнага Бога Вы ніколі не мелі стомы, былі адораны моцным здароўем, нязгаснай энергіяй і дасканаласцю ў святарскай паслузе. Няхай дары Святога Духа і апека Панны Марыі будуць для Вас жыватворнай крыніцай.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаным Айцам
Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу,
Андрэю Ядкоўскаму, Эдуарду Пяцельчыцу,
Андрэю Врублеўскаму, Валерыю Мазюку,
Віктару Бохану і Змітру Чарнелю
жадаем, каб уваскрослы Хрыстос адарыў Вас радасцю і спакоем, а ў сэрцы ўліў веру, надзею і любоў. Няхай Яго святло асвеціць усякую цемру і дадасць сіл для выканання волі Пана.
Францішканскі ордэн свецкіх, апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Рудзевічу
жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, сталай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою і нястомнасці ў абвяшчэнні Евангелля словам і жыццём.
Парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Пробашчу Юрыю Ясевічу
і ўсім Святарам дэканата Вялікая Бераставіца
жадаем моцнага здароўя і Божага бласлаўлення. Няхай Хрыстос – уваскрослы Збаўца свету – адорыць Вас сваімі ласкамі, радасцю і спакоем.
Францішканскі ордэн свецкіх, а таксама Касцёльны камітэт і парафіяне з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Станіславу Пацыну,
Прэлату Вітольду Лазавіцкаму,
Аляксадру Вараб’ёву, Андрэю Радзевічу,
Паўлу Беланосу і Яну Раманоўскаму
жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці ў святарскай паслузе, патрэбных ласкаў ад уваскрослага Хрыста і апекі Маці Божай.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Пробашчу Пятру Кубелю
жадаем, каб уваскрослы Езус адарыў Вас здароўем, спакоем, мудрасцю, а Маці Божая вяла найпрыгажэйшым шляхам да Пана. Сардэчна дзякуем за ахвярную службу Богу і людзям.
Ружанцовыя колы і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крупава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Адамовічу
жадаем, каб найвышэйшы Бог ахінаў Вас сваёй міласэрнасцю і адорваў ласкамі, Святы Дух асвячаў кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці нястомна Вамі апекавалася.
Вернікі парафіі Божай міласэрнасці ў Доцішках
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу
Аляксандру Лебядзевічу
і Сястры Зоф’і Смятанцы
жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, супакою, сіл і дабрыні ад зычлівых людзей. Ксяндзу Пробашчу з нагоды дня нараджэння жадаем таксама, каб усе планы здзяйсняліся з Божай дапамогай, а служба на ніве Пана была доўгай.
Касцёльны камітэт, першакамунійныя дзеці з бацькамі і парафіяне касцёла Хрыста Валадара і МБ Фацімскай у Жамыслаўлі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу
Віктару Субелю,
Сёстрам Ганне і Агнешцы,
Кансэкраваным Удовам Зоф’і і Сабіне
жадаем моцнага здароўя, сіл і зычлівасці ад парафіян. Шчыра дзякуем Вам за клопат і дабрыню. Ксяндзу Віктару з нагоды дня нараджэння жадаем таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі.
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Рудзевічу
жадаем шчодрых Божых ласкаў і апекі Панны Марыі. Няхай Бог бласлаўляе Цябе і аберагае! З нагоды дня нараджэння жадаем таксама здароўя, добрых парафіян і стойкасці на ніве Пана.
Мама Антаніна, брат Дзмітрый, брат Генрых з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Павайбу
жадаем, каб усемагутны Бог адорваў Цябе патрэбнымi ласкамi, а Мацi Божая нястомна апекавалася. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, сiлы – бясконцымi, а сэрца – добрым i адкрытым на Бога i людзей.
Бацькi, брат i сёстры разам з сем’ямi
❧✿❧
Паважаным Айцам
Пробашчу Аляксандру Махначу,
Вiтольду Пяцельчыцу,
Брату Вiктару
i ўсім Айцам Пiярам
жадаем моцнага здароўя, плённай душпастырскай паслугi, душэўнага супакою i зычлiвых людзей побач. Няхай Хрыстос адорвае Вас патрэбнымi ласкамi, а Святы Дух вядзе праз жыццё.
Вернікі парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яну Гавецкаму,
Дзянісу Бразінскаму, Артуру Валчкевічу,
Віталію Цыбульскаму і Алегу Яновічу,
Сёстрам Ірэне, Марыі і Зоф’і
жадаем плённай працы на Божай ніве. Няхай добры Бог вядзе Вас прамымі сцежкамі, Святы Дух асвячае дарогу, а Марыя адорвае цяплом свайго сэрца. Ксяндзу Пробашчу з нагоды дня нараджэння жадаем таксама, каб у жыцці было больш святла, любові, чалавечага цяпла і ўзаемаразумення.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла і Іўі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу
Пробашчу Віктару Велівісу
і Сястры Паўліне,
а таксама Святарам, якія працавалі ў нашай парафіі,
жадаем, каб уваскрослы Езус адорваў Вас моцным здароўем, Найсвяцейшая Маці ахінала сваёй апекай, а Святы Дух быў шчодры на свае дары. Няхай кожны дзень прыносіць радасць і добры плён.
Парафіяне касцёла св. Роха ў Грандзічах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Валерыю Орсіку,
яго маме і сястры
ў сувязі з адыходам да дому Пана бацькі і мужа Казіміра перасылаем словы спачування і жалю, спалучаныя з малітвай. Вечны адпачынак дай яму, Пане!
Сям’я Радзевіч з Бярозаўкі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.