ГРОДНА
Серада,
21 лютага
2024 года
 

За ўтварэнне смецця адказвае канчатковы спажывец

Экалагічная цнота

ekologiaСпажывецкае грамадства стварае ўмовы для перавытворчасці з мэтай празмернага набыцця прадукцыі. Чалавек бярэ на сябе адказнасць за выраб, упакоўку, транспарціроўку і пакупку тавараў, іх выкарыстанне і ўтылізацыю. Памяншаючы спажыванне, можна мінімізаваць сваю адказнасць, а правільна абыходзячыся з адходамі, пазбавіцца ад асабістага негатыўнага ўплыву на навакольнае асяроддзе.
Адкінь стэрэатыпы і жыві сёння!
    Швецыя – першая краіна, якая пазбавілася ад лішку смецця, прытрымліваючыся трох простых прынцыпаў: рамантуй, дзяліся, перапрацоўвай. Свядомае стаўленне да рэчаў мінімізуе выдаткі на набыццё, эксплуатацыю і, як вынік, скарачае колькасць смецця на планеце. Усё, што страціла актуальнасць для аднаго чалавека, можа паслужыць для патрэб іншага. А што ж рабіць з рэальным смеццем?
majsiuk2
    Умоўна бясконцую колькасць разоў можна перапрацоўваць толькі метал і шкло. Тым не менш, гэта ўсё роўна будзе энергазатратна, бо ўсё трэба даставіць, адмыць, перапрацаваць і вырабіць новыя прадукты.
    Адходы трэба сартаваць, каб паменшыць:
    - колькасць смецця на “захаванне”;
    - выдаткі на вываз смецця з кантэйнераў;
    - спажыванне энергіі і прыродных рэсурсаў на вытворчасць новага шкла, пластыка, паперы, металу.
   
    Ператвары смецце ў золата!
    Перапрацоўваемыя адходы можна здаваць у пункты збору “Заготторг”. Акрамя таго, кантэйнеры для раздзельнага збору смецця стаяць амаль усюды.
    1. Шкло можна пакідаць у спецыяльных кантэйнерах пры ўваходзе ў вялікія крамы або ў кантэйнерах “Шкло” на пляцоўках для збору смецця. У ідэале з бутэлек трэба здымаць усе этыкеткі.
    2. Паперу па тым жа прынцыпе пакідаюць у спецыяльных кантэйнерах “Папера”. Сюды адносяцца: газеты, часопісы, кардонныя ўпакоўкі, папяровыя пакеты. Не адносяцца:
    шпалеры, фотапапера, упакоўка “Тэтра Пак” (сокі, малако), скотч.
    3. Пластык выкідваюць у аднайменныя кантэйнеры на пляцоўках для збору смецця. Сюды адносяцца ПЭТ-бутэлькі ад напояў, шампуняў і іншай касметыкі, ёгуртаў, кефіру, малака і г. д., іншая каляровая пластмаса, пластыкавыя скрынкі ад тортаў і іншых харчовых прадуктаў, поліэтыленавая плёнка і пакеты. Не адносяцца: упакоўка “Тэтра Пак” і аднаразовы посуд. ПЭТ-бутэлькі трэба сціскаць і выліваць з іх рэшткі вадкасці. Таксама з іх неабходна здымаць вечкі – гэта іншы тып пластыка, які можна пакідаць у спецыяльных кантэйнерах у гандлёвых цэнтрах, крамах, школах і ўніверсітэтах.
    4. Метал можна кідаць у кантэйнер “Пластык”, яго адсартуюць на заводзе і дадуць другое жыццё.
    5. Батарэйкі варта выкідваць толькі ў спецыяльныя кантэйнеры “Для батарэек” у любой краме або адміністрацыйным будынку. Іх збіраюць як шкодныя для прыроды адходы.
    6. Лекі трэба змяшчаць толькі ў спецыяльныя кантэйнеры. Згодна з новымі правіламі абыходжання з адходамі, іх прыёмам павінны займацца аптэкі і медыцынскія ўстановы. Калі ў Вашай мясцовасці не ўстаноўлены такія кантэйнеры, можна паскорыць працэс іх з’яўлення, напісаўшы зварот у гарвыканкам з пытаннем “Куды здаваць пратэрмінаваныя лекі?”.
    7. Тавары, што змяшчаюць ртуць, варта выкідваць толькі ў спецыяльныя кантэйнеры пры галоўных уваходах у гандлёвыя цэнтры, будаўнічыя крамы або аднесці ў МНС. Да такіх тавараў адносяцца лямпачкі ў форме спіралі, доўгія лямпы дзённага святла, тэрмометры. Сучасныя святлодыёдныя лямпы і старыя лямпы напальвання з’яўляюцца “Змешанымі адходамі”.
    8. Электрапрыборы можна здаць у спецыяльныя прыёмныя пункты, якія ёсць у кожным буйнейшым горадзе, а таксама ў “Заготторг”.
    9. Кухонныя ачысткі старайцеся ператвараць у кампост самастойна.
    10. У кантэйнеры “Змешаныя адходы” (смецце, якое не перапрацоўваецца) можна выкідваць упакоўкі “Тэтра Пак”, падгузнікі, аднаразовы посуд, шпалеры, фотапаперу, клейкія стужкі, пакеты ад малочных прадуктаў, фальгу, фанцікі, латкі ад мясных прадуктаў.
    11. Буйнагабарытнае смецце можа і не з’яўляцца, калі разумна падыходзіць да спажывання. Старайцеся самі сартаваць па матэрыялах, з якіх складаецца выкідваемая рэч. І памятайце, што кантэйнер “Для буйнагабарытных адходаў” не прызначаны для бытавога смецця – так рэсурсы не будуць адсартаваныя.
    12. Адзенне і абутак прымаецца дабрачыннымі фондамі, на бясплатных кірмашах, некаторымі крамамі для наступнай перапрацоўкі. Рэчамі можна абменьвацца, рабіць з іх нешта новае – ім цалкам няма месца ў кантэйнерах для смецця. Хрысціянскія каштоўнасці ўключаюць беражлівасць і адказнасць. Яны дапамагаюць змяніць падыход і стаўленне да рэчаў – з аднаразовага перайсці на шматразовы. Якія б рэчы не былі, калі яны аднаразовыя, мы перастаём іх шанаваць проста таму, што яны “на адзін раз”. Важна таксама разумець, што праблема ляжыць яшчэ глыбей і звязана з павярхоўным стаўленнем не толькі да рэчаў, але і да людзей: культура спажывання аднаразовага распаўсюджваецца і на тое, як мы ставімся да сваіх блізкіх. Таму адмова ад празмернага спажывання – гэта толькі першыя крокі на шляху да змены сваіх звычак і саміх сябе.
    Памятайце: адказнасць за лёс пакупкі кладзецца на канчатковага спажыўца.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  315

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.