ГРОДНА
Чацвер,
18 ліпеня
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (13)

Варта ведаць

☞ Украіна. У Львове ствараецца новы асяродак польскіх бенедыктынцаў. Бр. Леапольд Рудніцкі і бр. Барыс Катоўскі з Тыньца, а. Максімільян Навара і бр. Яфрэм Міхальскі з Любіна прыехалі ў Львоў, каб стварыць капеланію для кляштара сясцёр бенедыктынак. Кляштар св. Юзафа быў заснаваны ў Львове дзякуючы запрашэнню арцыбіскупа Мечыслава Макрыцкага, а таксама пэўнай сям’і са Швейцарыі, якая вырашыла зафундаваць манастыр у сталіцы заходняй Украіны. У год, прысвечаны апекуну Касцёла, бенедыктынцы спадзяюцца, што яго заступніцтва дапаможа ім у развіцці місіі ва Украіне.

    ☞ Польшча. Фонд гуманітарнай дапамогі “Redemptoris Missio” з Познані накіроўвае ў Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку двух валанцёрак. Яны будуць падтрымліваць мясцовых жанчын і рыхтаваць медыцынскі персанал у рамках праекта “Бяспечная мама”. У мінулым месяцы фонд пачаў збор грошай на набыццё абсталявання для 23-ох цэнтраў здароўя і арганізацыю навучання для іх супрацоўнікаў. Як падкрэсліваецца, кошт абсталявання і матэрыялаў для аднаго цэнтра складае крыху больш за 2,3 тысячы злотых. Фонд “Redemptoris Missio” мае шматгадовы вопыт рэалізацыі праектаў дапамогі, і дзякуючы яго дзейнасці падтрымка дасягнула сотняў тысяч пацыентаў з больш чым 50-ці краін Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і Азіі.
   
   ☞ Францыя. Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен у лісце да прэфектаў і паліцыі загадаў узмацніць ахову касцёлаў, сінагог і мячэцяў. У выпадку касцёлаў міністр раіць прэфектам скараціць колькасць пад’ездаў да месцаў культу, звярнуць асаблівую ўвагу на транспартныя сродкі, прыпаркаваныя побач, і ўзмацніць прысутнасць паліцыі падчас прыбыцця і ад’езду вернікаў. Нагляд за месцамі культу будзе здзяйсняцца падчас хрысціянскіх свят Вербнай нядзелі і Вялікадня, габрэйскай Пасхі і Рамадана, які мусульмане святкуюць з 13 красавіка па 12 мая.
   
    ☞ Італія. Сярод італьянскай моладзі павялічваецца колькасць выпадкаў эмацыянальных расстройстваў, трывогі і прыступаў панікі – вынікае з даследаванняў псіхолагаў, якія аналізавалі ўплыў пандэміі Covid-19 на падлеткаў. Маніторынг быў праведзены ў 43-ох школах горада Ферара. Больш за 12 тысяч вучняў ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў з рэгіёна Эмілія-Раманья, якія прынялі ўдзел у гэтым даследаванні, сталі рэпрэзентатыўнай выбаркай для апісання становішча італьянскай моладзі пасля года пандэміі і месяцаў дыстанцыйнага навучання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  167

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.