ГРОДНА
Аўторак,
22 красавіка 2025 года |
Пальмовая нядзеля ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы
“
У гэты дзень я адчуў, што мы адна вялікая сям’я Божых дзяцей”, – місіянер пра перажыванне Пальмовай нядзелі.

Нядзеля Мукі Пана адзначаецца самым урачыстым чынам ва ўсім свеце. Яна нагадвае пра ўезд Езуса ў Іерусалім, каб там памерці і ўваскрэснуць, а таксама распачынае святкаванне Пасхальнай таямніцы. †

Святар адзначае, што на перыяд Вялікага посту разам з вернікамі зрабілі пастанову, каб кожны дзень выходзіць у іншую вёску (часам за 35-40 км) – штосьці накшталт нашых пешых пілігрымак. У Пальмовую нядзелю яны таксама вырушылі ў дарогу. Кс. Анджэй адзначае, што ў працэсіі ўдзельнічала нябачаная дагэтуль колькасць людзей, ідучы праз усю вёску ад адной святыні да другой, спяваючы рэлігійныя песні, дзелячыся на шляху сваёй верай і сведчаннем, падбадзёрваючы тых, хто знаходзіцца ў страху з-за ўзброенага канфлікту, а таксама паказваючы, што іх Пан – Езус Хрыстус.
“У гэтай вёсцы жыве шмат мусульман, лютэран і людзей іншых веравызнанняў. На тварах тых, каго сустракалі, мы бачылі радасць і супакой. Нашы вернікі таксама адпаведна падрыхтаваліся да гэтага дня: апранулі самае прыгожае адзенне, зрабілі пальмовыя галінкі”, – дадае святар.
Місіянер адзначае, што з-за палітычнай сітуацыі на гэтым кантыненце ўсім трэба яшчэ больш набліжацца да Бога праз малітву, засяроджанне і Божае слова.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 254 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.