ГРОДНА
Серада,
23 красавіка 2025 года |
Нядзеля Уваскрасення Пана

Ян 20, 1–9
У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. І пабегла, і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: “Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго”. Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. І другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў за ім Сымон Пётр і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і той другі вучань, што прыбег першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў. Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых. †
Верай трэба дзяліцца
Адкрыццё пустой магілы – адна з найпрыгажэйшых сцэн, апісаных у Евангеллі. Гэта дае тым, хто верыць у Хрыста, надзею, што іх магілы таксама калі-небудзь стануць пустымі.
Пустая магіла, якую знайшла Марыя Магдалена раніцай, стала для яе вялікай нечаканасцю. Таму пабегла да Сымона Пятра і другога вучня, плачучы, што забралі Пана і невядома, дзе Яго паклалі.
У жыцці сустракаецца шмат сітуацый, сэнс якіх мы разумеем не адразу. Інтэрпрэтуючы іх занадта паспешна і без дапамогі іншых, можам зрабіць няправільныя высновы. Асабліва ў духоўным жыцці нам патрэбны людзі, якія дапамогуць выявіць сляды прысутнасці Бога ў нашай паўсядзённасці. Марыя Магдалена, стоячы ля пустой магілы, яшчэ не разумела, што там адбылося. Патрабавала дапамогі апосталаў, каб зразумець і перажыць гэта.
Пустая магіла дае нам усім надзею, што калі Хрыстос перамог моц граху і смерці, мы таксама будзем вызвалены ад іх.
Свята Уваскрасення Пана з’яўляецца самым важным днём з усіх дзён года. Яно адкрывае нас на перспектыву вечнага жыцця і пацвярджае, што Пан Езус – сапраўдны Збаўца. Магчыма, варта ў гэты час пагаварыць з блізкімі пра веру. Так часта ў пытаннях рэлігіі мы закрываемся ў сабе, сцвярджаючы, што вера – наша прыватная справа.
Паспрабуем так, як Марыя Магдалена, запрасіць наведаць “пустую магілу” тых, каго сустракаем на сваім жыццёвым шляху. Няхай увойдуць з намі, каб паверылі, як вучні Пана, што Хрыстос уваскрос.
Пане Езу, дазволь мне спачатку самому паверыць у Тваё ўваскрасенне, а потым прывесці да “пустой магілы” іншых.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.