ГРОДНА
Панядзелак,
09 верасня 2024 года |
Нам патрэбна блізкасць Бога
Кожны чалавек, які прыходзіць у свет, шукае цяпла і любові на працягу ўсяго жыцця. Ён шукае людзей, якія б яго прынялі і палюбілі, у якіх знойдзе прытулак і бяспеку. Мы адкрываемся перад імі, паказваем сваё нутро, запрашаем у яго, быццам у дом, адкрыты для сяброў.
Як веруючыя людзі, нам таксама патрэбна блізкасць Бога. Можам адчуць яе асабліва падчас свята Уваскрасення Пана, якое перажываем кожны год. Таму што ў гэтыя дні па-асабліваму спазнаём цеплыню Яго добрых, параненых рук. І ўсё для таго, каб мы не счарсцвелі ўнутры і адносна адзін аднаго. †

Каб нашы словы не сталі камянямі, якія, кінутыя са злосцю, толькі раняць. Каб у нас не памерлі перакананні, што можна жыць і лепш, і прыгажэй. У рэшце рэшт, мы ўсе марым пра гэта!
У такі асаблівы час ад імя ўсяго рэдакцыйнага калектыву я хацеў бы пажадаць Вам, дарагія Чытачы, адчуць блізкасць уваскрослага Пана. Няхай Ён дакранецца да нашых сэрцаў, пераменіць нас і дасць патрэбную надзею, якая струменіць з пустой магілы.
Пустая магіла ніколі не кажа пустых слоў! Яна запаўняе нашу пустэчу і асвятляе нашу цемру. Яна заспакойвае тугу вечнага трывання і дадае мужнасці. Пустая магіла – гэта брама ў жыццё, дзе будзе гучаць радаснае “Алелюя!”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 114 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.