ГРОДНА
Субота,
22 сакавіка 2025 года |
21 сакавіка 2021 года
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця і пастырскай паслугі будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Бог адорвае здароўем і заўсёды падтрымлівае ў цяжкія хвіліны.Юзафу Станеўскаму Рэдакцыя “Слова Жыцця”
|
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
з нагоды імянін складаем сардэчныя віншаванні. Няхай жыццё Ваша без смуткаў праходзіць, А сонца з усмешкай над Вамі ўзыходзіць. Здароўе хай моцным будзе неустанна, І ад смуткаў бароніць Вастрабрамская Панна!Юзафу Станеўскаму Апостальства “Маргарытка” і вернікі парафіі Беняконі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін складаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас шчодрымі ласкамі, а святы заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі.Збігневу Драгулу З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Старых Васілішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божым бласлаўленнем і напоўнены Яго ласкамі, Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае любоўю, а святы заступнік стала апекуецца. Няхай здароўе мацнее, а радасць і супакой будуць вернымі спадарожнікамі ў жыцці. Мы дзякуем Пану Богу за Вас, да якога хочацца ісці і ў радасці, і ў горы, бо заўсёды зразумееце, дапаможаце і знойдзеце патрэбныя словы. Шчасці Божа!Юзафу Багдзевічу З павагай і малітвай вернікі парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння і надыходзячых Велікодных свят жадаем, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваімі ласкамі і моцным здароўем, спакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нятомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае.Віктару Субелю Сям’я Шарко і Аляксандар
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння і свята св. Юзафа перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, душэўнага супакою, апекі Маці Божай. Няхай Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна ўдзяляе свае дары. Жывіце ў радасці, а Ваша сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена спакоем і любоўю, каб Вы маглі ўпэўнена крочыць па Божым шляху да святасці.Віктару Субелю З малітвай Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды надыходзячага дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, радасцю і спакоем, побач заўсёды знаходзяцца зычлівыя людзі, а Маці Божая нястомна ахінае сваёй апекай і абараняе ад зла.Уладзіславу Сурвілу Вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння жадаем добрага здароўя і шчаслівага жыцця. Няхай Пан Езус бароніць нястомна і вядзе па абранай дарозе, а Яго Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца і дапамагае.Яну Гавецкаму З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з в. Вігушкі і Галімшчына
❧✿❧
Паважанаму Айцу
перасылаем словы ўдзячнасці за шматгадовую паслугу ў нашай парафіяльнай супольнасці. Жадаем моцнага здароўя і радасцi. Няхай Ваш шлях заўсёды будзе асвечаны ласкай Божай дапамогi. Поспехаў Вам на новым месцы святарскай паслугi!Валерыю Шэйгерэвічу З павагай вернiкi парафii св. Францiшка з Асізі ў Свiслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка, а таксама дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца на ніве Пана прыносіць багаты плён.Аляксандру Рудзевічу Парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння шчыра жадаем здароўя, мудрасці і цярплівасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом і ласкай. Няхай Бог бласлаўляе, Езус Хрыстус абараняе ад бед, а Панна Марыя і святая заступніца нястомна Вас ахоўваюць.Віктару Ханько З павагай парафіяне з Мастоў
❧✿❧
Паважаны Ксёндз
Прыміце самыя шчырыя і добрыя пажаданні з нагоды дня нараджэння! Вы з’яўляецеся для нас прыкладам, жыццёвым арыенцірам! Ваша сапраўдная любоў да Бога, імкненне дайсці да кожнага з разуменнем і падтрымкай, а таксама з пасланнем Евангелля, шчырае жаданне гаварыць пра Бога словам і сваімі ўчынкамі – усё гэта дапамагае нам увасабляць Божую волю, быць з Госпадам, ісці наперад і змяняць сваё жыццё. Дзякуем Вам, дарагі наш Настаўнік, за старанні ў рамонце касцёла і не толькі. Мы бачым, з якой велізарнай любоўю Вы гэта робіце! У малітвах дзякуем нашаму Пану за тое, што Вы з намі, што вучымся ад Вас любіць усіх, як любіце Вы! Мы бясконца ўдзячныя Вашым бацькам за Вас і молімся аб здароўі для Вашай мамы, а для таты – аб вечным супакоі ў Небе. Молімся таксама аб святасці для Вас! Просім, каб добры Бог даў Вам шмат сіл, здароўя і цярплівасці на рэалізацыю планаў і задум. Няхай Святы Дух спадарожнічае і асвячае Ваш жыццёвы шлях на доўгія гады, а Маці Божая абдымае і нясе цяпло свайго сэрца!Аляксандр Севасцьяновіч! З любоўю парафіяне касцёла св. Мікалая ў Міры
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
Сардэчна віншуем Вас з днём нараджэння! Жадаем з радаснай нагоды Здароўе мець, са шчасцем быць, Не знаць бяды. Жадаем згоды, Да ста гадоў Вам зычым жыць. Няхай заўсёды Бог абараняе Ад зла, хваробы ды журбы. І ласку шчодра пасылае Сёння, заўтра і заўжды.Ян Гавецкі! Парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 285 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.