ГРОДНА
Субота,
25 мая
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (11)

Прэса

catholicby2018 Інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі

    Папская энцыкліка “Fratelli Tutti” ўпершыню перакладзена мусульманамі. Пераклад быў падрыхтаваны і выдадзены Выдавецкім домам “Медзіна” разам з навуковым калектывам Міжнароднага мусульманскага форуму пад эгідай Духоўнага ўпраўлення мусульман Расійскай Федэрацыі.
    “Для нас заўсёды было відавочна, што падтрыманне міжрэлігійнага дыялогу – гэта святы абавязак веруючага чалавека”, – адзначыў галоўны рэдактар “Медзіны”, адказны сакратар Міжнароднага мусульманскага форуму Дамір Мухетдзінаў. Ён падкрэслівае, што тэкст энцыклікі “Fratelli tutti” “звернуты не толькі да хрысціян, але і да мусульман, і да ўсіх людзей на планеце”. Цэнтральная тэма энцыклікі – “культура сустрэчы”.

ave Рэлігійны часопіс
    Часта людзі прыходзяць да Бога, каб Яго прасіць; радзей – каб Яму дзякаваць, а яшчэ радзей – каб у Яго пытацца. Чалавек рэдка задае Пану пытанні, бо баіцца, што Ён укажа на нялёгкі шлях, паставіць пэўныя патрабаванні. І тады чалавек выбірае стан няведання. Адказ Бога – заўсёды канчатковы. Ён у канкрэтнай сітуацыі паказвае адзіны шлях, таму неабходна альбо рашыцца ісці ім, альбо адмовіцца ад яго. Адказ Бога – гэта найчасцей заклік да паслухмянасці, а чалавек гэтага не любіць.
    Аднак, маючы перад сабою пераможную перспектыву ўваскрасення, мы можам задаваць Богу любыя пытанні і быць упэўненымі, што Яго адказы маюць на ўвазе наша дабро, пазначаюць дарогу нашага збаўлення.
   
radio vaticana Беларуская рэдакцыя
   Бенедыкт XVI даў інтэрв’ю італьянскаму “Corriere della sera” з нагоды восьмай гадавіны заканчэння яго пантыфікату, які завяршыўся 28 лютага 2013 года. Ён падкрэсліў, што ў Касцёле “няма двух Папаў”, а таксама абвергнуў некаторыя версіі адносна прычын яго адмаўлення ад пасады Біскупа Рыма. “Некаторыя з маіх сяброў дагэтуль не жадаюць прыняць мой выбар. Маю на ўвазе канспіралагічныя тэорыі, якія ўзніклі пасля яго. Некаторыя казалі, што прычынай стаў скандал “Vatileask”, іншыя, што змова гей-лобі, яшчэ іншыя, што справа кансерватыўнага тэолага-лефебрыста Рычарда Уільямсана. Яны не жадаюць паверыць, што выбар я зрабіў свядома. Але маё сумленне чыстае”, – прызнаўся Бенедыкт XVI.
   
grodnensis  Інтэрнэт-партал
Гродзенскай дыяцэзіі

На сайце “Ridero” з’явілася новая кніга Лявона Карповіча “Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”. У 2019 годзе была выдадзена кніга гэтага ж аўтара “Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”. Новая кніга, як і папярэдняя, адрасавана, перш за ўсё, тым, каго цікавяць Біблія, мастацтва і філатэлія, можа быць цікавай як дарослым, так і дзецям. Яна змяшчае каля 90 артыкулаў і каля 800 ілюстрацый, якія прадстаўляюць выявы твораў вялікіх мастакоў, у тым ліку Мікеланджэла, Рафаэля, Бацічэлі, Далі, Шагала.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  221

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.