ГРОДНА
Серада,
23 красавіка 2025 года |
7 сакавіка 2021 года
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
з нагоды надыходзячых імянін жадаем моцнага здароўя, нястомнай апекі Маці Божай і св. Юзафа. Няхай Езус Хрыстус адорыць Вас неабходнымі ласкамі, Анёл-ахоўнік дадае сіл, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё.Юзафу Станеўскаму Любячая мама з сям’ёй
|
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас моцным здароўем і бясконцым натхненнем, святло Хрыста няхай асвячае святарскі шлях, а Маці Божая вядзе найлепшай дарогай да святасці і прытуляе да свайго мацярынскага сэрца.Казіміру Енджэйчаку З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Селіванаўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастырскай паслузе, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі, Анёл- ахоўнік дадае сіл, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай пяшчотай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё.Казіміру Мураву З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жупранаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, а Маці Божая і святы заступнік нястомна апекуюцца. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, сілы – бясконцымі, а сэрца надалей застаецца добрым і адкрытым на Бога і людзей. Жадаем добразычлівых людзей побач і ўсяго найлепшага.Аляксандру Рудзевічу Парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Луконіцы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў, зычлівых людзей побач, душэўнага супакою і нястомнай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая і святы заступнік атуляюць Вас сваім плашчом і адорваюць патрэбнымі ласкамі.Казіміру Енджэйчаку З удзячнасцю і малітвай сям’я Бондзюш з в. Монькаўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу веры, сіл і нястомнасці ў святарскай паслузе. Няхай усе непрыемнасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху, ніколі не знеахвочваюць, а толькі ўзмацняюць і вядуць да святасці.Аляксандру Шэмету Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а праца на ніве Пана прыносіць багаты плён.Алегу Кудэрку Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін складаем мноства сардэчных віншаванняў: моцнага здароўя на доўгія гады, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом любові, а святы заступнік спадарожнічае ў кожную хвіліну жыцця. Шчасці Божа!Казіміру Енджэйчаку Жыхары в. Шэмбелеўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці і нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб Вы заўсёды з вялікай радасцю служылі Богу і людзям.Аляксандру Шэмету Удзячныя члены малітоўных груп з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
З нагоды імянін сардэчна жадаем, каб Бог блаславіў Вас на кожны дзень служэння, адарыў сілай, цярплівасцю, вытрымкай і адвагай. Няхай ніколі не згасне Ваша руплівасць на ніве Пана, палымянасць у малітве, цеплыня і любоў, якімі дзеліцеся з намі. Няхай Маці Божая заўсёды Вас аберагае ад няшчасцяў ды трывог і трымае ў сваёй апецы. Шчыра дзякуем за кожную Вашу паслугу ў сакрамантах, кожнае добрае слова і раду, за тое, што Вы вельмі дбайны гаспадар сваёй святыні.Аляксандр Шэмет! З павагай парафіяне з Адамавічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб усё жыццё было напоўнена святлом і любоўю. Няхай Збаўца вядзе Вас цудоўным святарскім шляхам, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Жадаем моцнага здароўя і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка.Алегу Кудэрку Удзячныя члены малітоўных груп з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, усіх неабходных ласкаў ад Хрыста, моцнага здароўя, супакою ў сэрцы, душэўнай раўнавагі, а таксама людской дабрыні і нязгаснага душэўнага цяпла ў святарскім служэнні.Казіміру Енджэйчаку Парафіяне з в. Нямнова
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, спакою на кожны дзень, людской зычлівасці, дароў Святога Духа, заўсёды добрых людзей навокал, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка.Казіміру Енджэйчаку Вернікі з в. Асташа
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, радасці на кожны дзень, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці.Казіміру Енджэйчаку Валерый, Яна і Вераніка
❧✿❧
Паважаным Айцам
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай. Няхай людзі, якіх Вы сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць радасцю і добразычлівасцю.Казіміру Мураўскаму і Казіміру Енджэйчаку Сем’і Арлюкас і Юадэшка з в. Гарачкі
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.