ГРОДНА
Аўторак,
22 красавіка 2025 года |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (10)

Касцёла ў Беларусі
Наведваючы парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў вернікам за малітвы падчас яго выгнання, якое працягвалася амаль 4 месяцы. Цэлебруючы св. Імшу на пачатку Вялікага посту, іерарх нагадаў, як важна чуваць і не паддавацца спакусам злога духа. “А тым больш небяспечна ўступаць з ім у кампраміс”, – дадаў арцыбіскуп.
Іерарх выказаў занепакоенасць грамадска-палітычным крызісам у краіне, нагадваючы пра тое, што “яна хворая і патрабуе лячэння, пакуль мы як нацыя не загінулі канчаткова. Зло трэба перамагаць дабром, а грэх – Божай ласкай. Гэта нялёгкая справа, але з Божай дапамогай магчымая”. †

У парафіі св. Падрэ Піо ў Лёзне (Віцебская дыяцэзія) няма арганіста. Але затое ёсць свой музыкант-духавік. Спадар Ігар Лакотка кожную нядзелю прыязджае за 15 км на св. Імшу ў Лёзненскую парафію і акампанементам на кларнеце дапамагае парафіянам вывучаць новыя і ўдасканальваць добра вядомыя спевы.
Спадар Ігар прызнаецца, што касцёльная музыка – нешта зусім новае для яго. Спевы адрозніваюцца ад свецкіх твораў не толькі самім зместам, але і кампазіцыяй. Зусім іншая мелодыка. Ён з радасцю пагадзіўся іграць на св. Імшы, бо ўбачыў, што парафіянам не стае дакладнасці ў выкананні спеваў. Ды і літургія з музычным суправаджэннем выглядае куды больш урачыстай.

У свеце расце ўвага да бл. Карла Акуціса – заўчасна памерлага ад лейкеміі 15-гадовага праграміста і інтэрнэт-евангелізатара, які ахвяраваў свае пакуты за Хрыста і Касцёл.
На актуальнасць сведчання бласлаўлёнага “энтузіяста інтэрнэту” звярнуў увагу прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынал Марчэла Сэмерара. Нагодай стала прэзентацыя новай біяграфіі Карла Акуціса, якая выйшла ў Ватыканскім выдавецтве.
Хлопец быў праграмістам-самавукам, які захапляўся відэагульнямі, але гэта не перашкаджала яму быць набожным чалавекам, які любіць Бога і дапамагае людзям. Калі хлопцу было 11 гадоў, ён стварыў сайт-каталог, у якім сабраў інфармацыю пра эўхарыстычныя цуды.

Гродзенскай дыяцэзіі
У Гродзенскай вышэйшай духоўнай cемінарыі з’явіліся новыя акаліты і кандыдат да святарства. Акалітамі сталі клерыкі 5 курса Яўген Абрамаў і Віталь Гурэц, а таксама 4-курснікі Арцём Кір’янаў, Павел Пагасай і Аляксандр Шыманскі. Кандыдатам да святарства быў прызнаны навучэнец 5 курса Андрэй Юхнік.
Прыняццю паслуг папярэднічалі трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі, якія завяршыліся напярэдадні семінарыйнай урачыстасці. Гэтыя дні паспрыялі падрыхтоўцы клерыкаў да чарговага адказнага кроку на шляху да святарства.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 254 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.