ГРОДНА
Аўторак,
18 сакавіка 2025 года |
Экакультура гарадскога асяроддзя

Прыгажосць наваколля радуе, напаўняе наш унутраны свет, здольна лячыць душу. Жыхары горада і ёсць тыя, хто стварае прыгажосць у сваёй прасторы. Нават калі Вы ўзаемадзейнічаеце з навакольным асяроддзем з найлепшымі намерамі, часам можаце сустрэць дзеянні, якія руйнуюць гармонію прасторы. У такім выпадку Вы здольны дапамагчы вярнуць прыгажосць. †

Узяць на сябе адказнасць за ўласныя ўчынкі
Белы снег сёлета змяніў наваколле. Ад яго вее чысцінёй і свежасцю... да першага вываду сабак, да першага паркавання аўтамабіляў на газоне, да першага смецця, вынесенага ветрам або варонай з адкрытага кантэйнера. Што ж рабіць, каб горад заставаўся чыстым?
Першае, што можа кожны з нас – падумаць, ці будуць яго дзеянні прыносіць радасць або, магчыма, прычыняць дыскамфорт іншым. Кожная дробязь можа стаць важнай у агульным абліччы гарадской прасторы.
Да прыкладу, чалавек паліць у чаканні грамадскага транспарту. Дым ад цыгарэты – ужо ўварванне ў прастору іншых, ён атручвае. Кінуты недакурак змяняе аблічча чыстай прасторы, можа прывесці да атручэння птушак, якія ў пошуку матэрыялаў для гнёздаў часта падбіраюць фільтры. На іх накопліваецца канцэнтрат ядахімікатаў, ад чаго фільтр не раскладаецца.
Напрыклад, трапляючы ў ваду, ён прыносіць шкоду вадаплаўным птушкам, рыбам і тым, хто будзе гэтую ваду піць.
Аматары сабак, выходзячы на шпацыр, забываюць прыбіраць за сваімі гадаванцамі. Сучасны корм стварае экскрэменты, якія не раскладаюцца вельмі доўга, могуць стаць праблемай для здароўя іншых сабак, застацца непрыемным брудам на абутку мінакоў. Ды і сама сабака на наступнай прагулцы будзе ісці па той жа дарожцы.
Аўтаўладальнікі хочуць паставіць аўтамабіль бліжэй да свайго дома, а купляючы машыну, забываюць падумаць пра тое, дзе будуць яе захоўваць. Заўважалі, як аўтамабілі адымаюць зручную прастору? Займаюць пешаходныя дарожкі, па якіх пасля немагчыма рухацца. Стаяць на дзіцячых пляцоўках, памяншаючы месца для дзіцячага адпачынку. Вытоптваюць газоны, пасля чаго падымаюцца пыльныя буры з часціцамі ад выхлапных газаў і хімічных уцечак з аўтамабіляў.
Чалавек, выкідваючы смецце, можа прыадчыніць кантэйнер, а пасля зачыніць яго, каб усё змесціва змагло даехаць да смеццесартавальнага завода. Калі гараджанін паленаваўся зачыніць за сабой кантэйнер або выкінуў бытавыя адходы ў кантэйнер для буйнагабарытнага смецця, на вуліцах затым можна ўбачыць брудныя бясплатныя пакеты, якія кружыць вецер.
Прыгожа распісаныя мураламі будынкі надаюць большую мастацкую напоўненасць, у адрозненне ад няўмелых росчыркаў графіці на сценах. А ў чысты пад’езд і ліфт прыемней заходзіць, чым у апляваны і закіданы смеццем. Забруджванне прасторы бывае яшчэ светлавое і шумавое. Камусьці можа быць весела ад петард, феерверкаў у спальных раёнах, рову магутнага матора ноччу, праслухоўвання музыкі на публіцы. Але трэба памятаць, што ёсць людзі, маленькія дзеці і птушкі, якім важны спакой. Любое прыватнае дзеянне парадуе больш, калі пасля ўсе вакол застануцца задаволены.
Дапамагчы парадай бліжняму

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 289 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.