ГРОДНА
Чацвер,
01 снежня
2022 года
 

Вялікі пост - час пошука цішыні

Слова рэдактара

Час Вялікага посту звязаны з рознымі пастановамі. Хтосьці можа на 40 дзён адмовіцца ад піцця кавы ці спажывання салодкага. Некаторыя бяруцца за дадатковую малітву, удзел у штодзённай Эўхарыстыі або здзяйсняюць дадаткова адну добрую справу. Ёсць асобы, якія могуць выключыць прагляд тэлевізара і любімых серыялаў. Знойдуцца і тыя, хто здольны цалкам адмовіцца ад інтэрнэту, у якім мноства непатрэбнай інфармацыі.
   Такім чынам, можна сказаць, што ў час Вялікага посту мы шукаем цішыню, каб хоць на імгненне акунуцца ў разважанні пра муку і смерць Езуса.
Асабіста мне вельмі падабаюцца пятніцы ў гэты святы час, калі разам са сваімі дарагімі парафіянамі маю магчымасць узірацца ў велічныя стацыі Крыжовага шляху ў адамавіцкім касцёле і ўдзельнічаць у муках нашага Пана Езуса Хрыста.
    Падчас велікапоснага роздуму, магчыма, варта ўспомніць словы вялікага сузіральніка Томаса Мертана, які пісаў у “Знаку Ёны”: “Хрысціяне павінны мець ціхія дамы. Выкіньце тэлевізар, калі вам так неабходна; не кожны, а тыя, хто ставіцца да гэтых рэчаў сур,ёзна. [...] Няхай усе, хто здольны вытрымаць трохі цішыні, знойдуць тых, хто любіць цішыню, і няхай ствараюць цішыню і спакой адзін для аднаго. Выхоўвайце дзяцей, каб яны так не крычалі”.
    З гэтым “выкідваннем тэлевізара”, канешне, асцярожна, але лепш не глядзець “пустыя” праграмы. Варта – і нават трэба – пакінуць безнадзейныя сайты, якія не прыносяць нічога добрага ў наша жыццё. Нам усім патрэбна сапраўдная цішыня, каб лепш пачуць Божы голас. У рэшце рэшт, Творца прамаўляе ў цішыні.
    Давайце прымаць такія пастановы, выкананне якіх паспрыяе таму, што “новымі людзьмі” мы ўвойдзем у перыяд Велікодных свят.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  31

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.