ГРОДНА
Аўторак,
26 верасня 2023 года |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (9)

Касцёла ў Беларусі
Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закуп хатніх жывёл, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых.
Дабрачынны праект ладзіць Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас»” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У гэтым годзе планавалася дапамагчы каля 700 патрабуючым. Прычына нерэгістрацыі сродкаў невядомая. Супрацоўнікі рэлігійнай місіі тлумачэнняў не атрымалі.
Падтрымаць праекты дабрачыннага таварыства “Карытас” можна праз запыт USSD для абанентаў МТС *222*16# (сума 2 рублі), а таксама праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831): грамадскія аб’яднанні->дапамога дзецям, дарослым->Карытас Мінск->ахвяраванні. †

Чаму ў свеце існуе столькі зла? Чаму Бог не знішчыць створаны сабою свет, калі ў ім столькі благога? Напэўна, кожнага хоць раз у жыцці турбавалі гэтыя пытанні.
Зло – гэта наступства вольнай волі, якою Бог надзяліў чалавека. І няма ніякай неабходнасці знішчаць свет, бо дастаткова толькі таго, каб людзі дабравольна ўключаліся ў рэалізацыю Божых планаў, тады свет стане адной вялікай любячай сям’ёю.
Пан Бог неаднойчы папярэджваў чалавецтва аб магчымым знішчэнні свету. Ён рабіў гэта спачатку праз патоп і катаклізм Садома і Гаморы, далей – праз іншыя выпрабаванні.
Адначасова ва ўсіх выпадках Бог ратаваў усё, што добрае, каб пасля ачышчэння яно магло развівацца далей, узбагачанае балючым выпрабаваннем.

Папская акадэмія жыцця абнародавала дакумент пад назвай “Старасць – наша будучыня. Стан пажылых людзей пасля пандэміі”.
У тэксце звяртаецца ўвага на сітуацыю пажылых падчас пандэміі Covid-19 і адзначаецца, што менавіта яны сталі першымі ахвярамі каранавіруса. Улічваючы гэта, адзначаецца патрэба ў “новай канцэпцыі, якая дазволіць грамадству клапаціцца пра пажылых”. Падкрэсліваецца клопат пра сустрэчу паміж пакаленнямі і духоўнасць сталых асоб, якія “бліжэй да таямніцы вечнасці”.
Апостальская Сталіца заклікае пераадолець стэрэатыпнае бачанне, згодна з якім старасць лічыцца “нешчаслівым узростам”. “Быць пажылым – гэта Божы дар, велізарны рэсурс і здабытак, які трэба абараняць”, – адзначаецца ў тэксце.

Гродзенскай дыяцэзіі
Курыя Гродзенская дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 15 лютага ў Варшаве (Польша) адышоў па ўзнагароду да Пана а. Казімір Жыліс SJ.
На працягу многіх гадоў, з 6 кастрычніка 1983 года, айцец езуіт Казімір Жыліс нёс святарскае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі. Каталіцкі Касцёл у Беларусі ўдзячны яму за аднаўленне святынь, вельмі багаты кінаархіў адраджэння Касцёла, шматлікія пакліканні, служэнне зняволеным і апеку над літоўскай каталіцкай супольнасцю ў Гродне.
Вечны адпачынак дай яму, Пане!
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 97 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.