ГРОДНА
Чацвер,
01 снежня
2022 года
 

II Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

Мк 9, 2–10
Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. І перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. І аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам. І на гэта Пётр сказаў Езусу: “Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі”. Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны спалохаліся. І з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з воблака пачуўся голас: “Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце”. І адразу, калі яны агледзеліся навокал, ужо нікога не ўбачылі, апроч аднаго Езуса. Калі сыходзілі яны з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. І захавалі наказ, разважаючы між сабою, што значыць “уваскрэснуць”.

Бог аб’яўляе сябе
   На гары перамянення Езус паўстае перад вучнямі такім, якім з’яўляецца на самой справе. Ён – любімы Сын Айца. Жыццё і дзейнасць Майсея і Іллі мелі сэнс толькі ў адносінах да Яго самога. Усе прарокі, учарашнія і сённяшнія, усе заканадаўцы, настаўнікі, аўтарытэты гэтага свету павінны знайсці для сябе ўзор і апору ў Езусе Хрысце. Гэтым шляхам асабістага кіравання ўласага жыцця ў святле Хрыста павінны ісці Яго вучні. Бо Ён з’яўляецца адзіным, выключным стандартам для нашага чалавецтва.
    Будучы з’яднаным з Езусам Хрыстом, кожны з нас становіцца любімым Божым дзіцём, і нішто ў свеце – прыгнёт, пераслед, няўдачы, пакуты – не можа знішчыць гэтую ісціну, якая пацвярджаецца ва Уваскрасенні Езуса.
    Акунуўшыся ў Яго праз хрост, мы былі пераменены, пакліканы да бляску славы і, хаця ў цяперашняй рэчаіснасці павінны разам з Ім накіроўвацца ў Іерусалім, куды шлях пазначаны крыжом, мы, ужо ўсведамляючы сваю місію, ідзём з надзеяй да перамянення сэрца, ажно пакуль не дасягнём паўнаты чалавецтва ў Небе, калі і наша цела пераменіцца па прыкладзе Хрыста.
   Пане Езу Хрысце, які, будучы нявінным, прыняў асуджэнні, акуні мяне ў Тваю міласэрнасць, каб, ідучы сваёй Крыжовай дарогай, я заўсёды быў верны Табе і непахісны. Дай мне патрэбную сілу і моц, каб магчы накіроўвацца ў Неба.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  31

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.