ГРОДНА
Чацвер,
05 кастрычніка 2023 года |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (8)

Касцёла ў Беларусі
У капліцы Душпастырскага цэнтра грэка-каталіцкай парафіі св. Праведнага Язэпа ў Мінску прайшла міжканфесійная духоўная сустрэча мужчын. Спатканне адбылося ў межах Тыдня малітвы аб адзінстве хрысціян. Узначаліў сустрэчу Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек. Удзельнічалі грэка-католікі, рыма-католікі і праваслаўныя вернікі.
Між іншым, сустрэча была прысвечана малітве за Беларусь. У атмасферы сапраўднага хрысціянскага братэрства былі ўзнесены шчырыя прашэнні за нашу краіну: аб спыненні грамадска-палітычнга крызісу і пандэміі Covid-19. На завяршэнне спаткання ўдзельнікі разам праспявалі “Магутны Божа” – духоўны гімн Беларусі. †

Калі навагоднія і калядныя святы праходзяць, у галаве ўзнікае вялікі спіс мар, якія мы падрыхтавалі да здзяйснення ў наступіўшым годзе. Аднак, згодна са статыстыкай, 24% з тых, хто будаваў грандыёзныя планы на жыццё ў новым годзе, кідаюць іх рэалізацыю ўжо ў першыя тыдні студзеня. Каб падобнага не адбывалася, трэба памятаць некалькі важных правіл.
Менш мройце і больш дзейнічайце. Дзяліце мэты на драбнейшыя задачы. Плануйце канкрэтна: паэтапна распісвайце дасягненне жадаемага. Будзьце гатовы да складанасцей і не абвінавачвайце сябе, калі штосьці пайшло не так. Падзяліцеся сваімі планамі з блізкімі. Адшукайце ўнутраны баланс, каб мець час на намаганні і адпачынак.

Згодна з motu proprio папы Францішка “Spiritus Domini”, жанчыны афіцыйна атрымалі доступ да паслуг лектарату і акалітату. Ужо не адно дзесяцігоддзе жанчыны чытаюць Божае слова падчас літургічных цэлебрацый, аднак такое служэнне выконваецца імі без інстытуцыйнага мандата, у абход рашэння папы Паўла VI, які ў 1972 годзе захаваў доступ да лектарату і акалітату выключна для мужчын.
Разам з тым, папа Францішак нагадаў словы св. Яна Паўла II пра тое, што “Касцёл ніякім чынам не можа ўдзяляць прэзбітэрскае пасвячэнне жанчынам”. У сваю чаргу доступ вернікаў абодвух палоў да паслуг лектарату і акалітату зробіць больш плённым удзел усіх у евангелізацыйнай дзейнасці.

Гродзенскай дыяцэзіі
27 студзеня адзначаўся Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены адзін з самых страшных канцлагераў ІІ Сусветнай вайны – Аўшвіц-Біркенаў, куды вывезлі і вялікую колькасць гродзенскіх яўрэяў (з 29 тысяч іх у жывых засталося толькі каля 200 чалавек).
У Гродне адзначыць памятную дату разам з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны прыйшлі, паміж іншым, і прадстаўнікі духавенства. Сустрэча адбылася пры ўваходзе ў былое гета. Ад імя Каталіцкага Касцёла прысутнічаў віцэ-канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Антоній Грэмза.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.