ГРОДНА
Аўторак,
07 лютага
2023 года
 

Паўсюдны Касцёл (9)

Варта ведаць

☞ Партугалія. Арганізатары СДМ-2023 у Лісабоне прадставілі афіцыйны гімн сустрэчы. Твор пад назвай “Há Pressa no Ar” (што можна даслоўна перакласці “У паветры – паспешнасць”) натхнёны тэмай моладзевага форуму: “Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну” (Лк 1, 39). “Спяваючы гэты гімн, моладзь з усяго свету запрошана атаясаміць сябе з Марыяй; сабрацца, каб служыць, каб прыняць місію і змяняць свет”, – тлумачаць арганізатары СДМ у паведамленні для прэсы. Аўтарамі твора з’яўляюцца кс. Жуан Паўлу Вас і музыкант Пэдру Фэрэйра, якія паходзяць з партугальскай дыяцэзіі Каімбры. Твор разам з тэледыскам даступны на канале Youtube партугальскай рэдакцыі СДМ.

    ☞ Бурундзі. У краіне адзначаюць 50-годдзе місійнай паслугі кармэлітаў босых. Адным з элементаў юбілейнай падзякі з’яўляецца праект “50 дамоў для пігмеяў да 50-годдзя Кармэля”. Будаўніцтва будзе працягвацца ў бліжэйшыя гады, а разам з ім і катэхізацыя ў супрацоўніцтве з мясцовым духавенствам і свецкімі валанцёрамі. У праекце актыўна ўдзельнічаюць таксама кармэліты, якія праходзяць семінарыйную фармацыю. Гэтая праца таксама служыць развянчэнню шматвяковых забабонаў.
   
   ☞ Польшча. У санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Кракаве Лагеўніках з’явіліся бескантактныя драўляныя кропельніцы са святой вадой. Яны замацаваны на двух слупах ля ўваходу ў базіліку. Аднаго залівання вады ў ёмістасць хапае на некалькі тысяч ужыванняў. Дастаткова проста паднесці рукі пад месца, адкуль ідзе вада, і кроплі аўтаматычна пацякуць на далонь. У сувязі з пандэміяй на працягу апошняга года пры ўваходзе ў святыню знаходзілася дэзінфікуючая вадкасць, а святой вады, у якой можна было б намачыць руку, не было. Затое былі пакуначкі з вадой, якія можна было асвяціць у святара ў санктуарыі – такая магчымасць усё яшчэ існуе.
   
    ☞ Ватыкан. Пасольства Тайваня пры Апостальскай Сталіцы адрэагавала на папскі заклік да яшчэ большай чуллівасці да бяздомных і падрыхтавала 50 “Winter Blessing Bags” – пакетаў з рэчамі, якія абараняюць ад холаду (капялюш, уцяпляльнік на шыю, грэлка для рук з рукавіцамі, хірургічная маска, маска з мыйнага матэрыялу, збожжавыя батончыкі і дэзінфікуючы сродак для рук). “Шчаслівыя пакеты” былі раздадзены шматлікім бяздомным, якія жывуць і спяць на вуліцах побач з Ватыканам і ўздоўж каланады Берніні.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  328

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.