ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

“Ідзіце і абвяшчайце”, або пра місію каталіцкіх СМІ

З жыцця Касцёла

24 студзеня ўзгадваем св. Францішка Сальскага, які ў далёкім XVI стагоддзі, размяшчаючы на платах і мурах будынкаў лісткі з кароткімі тлумачэннямі праўд веры, стаў заснавальнікам каталіцкай журналістыкі. Сёння ў сваім арсенале мы маем больш сродкаў: газеты, часопісы, інтэрнэт-парталы, радыё, відэа. Змяніліся спосабы, але засталася мэта – евангелізацыя.
Хутка будзе 5 гадоў, як пішу ў часопіс. Да сёння працую без журналісцкай тэарэтычнай базы, бо па адукацыі з’яўляюся філолагам. Тэмы мяне хвалююць самыя розныя. Спачатку, каб набрацца вопыту, закранала тыя пытанні, якія датычылі мяне асабіста. Цяпер, калі кожны нумар часопіса прысвечаны пэўнай тэме, стараюся прыдумаць нешта цікавае ў гэтым рэчышчы. Лічу, што важней за ўсё, каб самому было цікава тое, аб чым расказваеш чытачам.
    Вольга Адамовіч, аўтар у часопісе “Ave Maria”Скажу шчыра, калі я толькі пачала працаваць у выдавецтве, не дужа верыла ў даўгавечнасць папяровых перыядычных выданняў, і ўвесь мой фокус быў скіраваны на інтэрнэт-сайты. Але пакрысе стала заўважаць, што папяровыя часопісы маюць попыт, таму яны ўсё роўна будуць існаваць, хоць іх тыраж і істотна знізіўся, калі інтэрнэт стаў больш даступным. Менавіта пад уплывам інтэрнэт-сайтаў, якія могуць даваць людзям навіны нашмат хутчэй, чым “папера”, прыйшлося істотна пераглядзець характар напаўнення часопіса. Мы друкуем публіцыстыку, аналітыку, інтэрв’ю, часам рэпартажы і г. д. У фармаце папяровага часопіса людзям гэта цікава. Асабліва змешчаныя на вокладцы малітвы – надзвычай актуальна: можна скласці іх у буклет і заўсёды мець пры сабе. Форма часопіса – цудоўная, толькі вельмі важна дбаць пра яго выгляд, сачыць за тэндэнцыямі, выпрацоўваць свой стыль. Яшчэ папяровае выданне файнае і адрознае тым, што яго можна ўзяць у рукі, палістаць, працягла заставацца ў тэме, якая там закранаецца, паразважаць над ёю разам з аўтарамі, з аднымі згадзіцца, з другімі – не.
    Наша аўдыторыя – гэта каталіцкія вернікі, парафіяне. Часам здаецца, што большасць з іх – сталыя людзі, часцей нават жанчыны. Але гэта толькі да першага “рэзананснага” або нестандартнага артыкула. Тады ад сяброў чуеш, што і маладыя людзі заглядваюць на нашы старонкі. Што датычыць водгукаў, лісты ў рэдакцыю прыходзяць вельмі кранальныя, поўныя ўдзячнасці. Крытыкі звычайна не выказваюць: стараюцца не крыўдзіць, мне здаецца… Таму цешуся, што ўнутры нашага калектыва агучваюцца самыя розныя меркаванні і заўвагі – стараемся расці, выпраўляцца і дасканаліцца.
   
    ЗрКс. Віктар Місевіч, галоўны рэдактар газеты “Каталіцкі веснік”азумела, што з’яўленне лічбавых тэхналогій паўплывала на попыт на папяровыя выданні, аднак, на маю думку, папулярнасць газеты ніколі не знікне, проста яна не будзе такой шырокай, як раней. Галоўная адметнасць папяровага выдання ў нашыя часы – гэта тактыльны кантакт са Словам. Ёсць шмат людзей, якія дагэтуль любяць патрымаць газету ў руках, дакрануцца да пэўнага сказа ці выявы. Ім так зручна. Да таго ж папяровыя выданні аблягчаюць працу навукоўцам ці людзям, якія проста цікавяцца гісторыяй – напрыклад, у архіве вельмі практычна карыстацца падшыўкамі газет.
    Наш “Каталіцкі веснік” выдаецца з 2011 года, і за гэтае дзесяцігоддзе газета змянялася і працягвае змяняцца, каб адпавядаць патрэбам чытача. З другога нумара мы ўвялі падпіску на выданне, што дазваляе даставіць яго фактычна ў любое месца Беларусі. Пачыналі з 8-мі палос, а цяпер маем 16. Пастаянна з’яўляюцца новыя рубрыкі, у сваю чаргу менш актульныя – адыходзяць. Напрыклад, на працягу доўгага часу ў нас дзейнічала моладзевая апытанка. Больш яе не робім, аднак замест гэтага з’явілася дзіяцячая рубрыка. Ладзім таксама віктарыны. Апошнія 5 гадоў дзейнічае рубрыка “Газетная закрыстыя”, якая карыстаецца папулярнасцю сярод чытачоў, бо праз яе могуць дасыласць інтэнцыі св. Імшы. З пазітыўных змен – таксама новыя людзі ў калектыве.
    У рэдакцыю прыходзіць шмат лістоў ад вернікаў з падзякай за нашу працу – зваротная сувязь ёсць. Мы ў сваю чаргу ўдзячныя ім за водгукі, бо цалкам залежым ад чытачоў, не маючы дадатковага фінансавання. Не валодаем таксама ніякім адміністрацыйным рэсурсам, каб кагосьці прымусіць выпісваць газету. Аднак 10-гадовае існаванне “Каталіцкага весніка” паказвае, што яго з цікавасцю чытаюць, таму будзем старацца не здаваць пазіцыі.
   
    СвКс. Вячаслаў Барок, святар-блогер, уладальнік аўтарскага канала на Youtubeет імкліва рухаецца наперад. Прапаведнік, наследуючы Хрыста, таксама павінен знаходзіць такія спосабы камунікацыі, каб як мага больш эфектыўна даносіць нязменную праўду Евангелля да людзей. Таму і я вырашыў стварыць свой ютуб-канал, каб пры яго дапамозе як мага лепш выканаць наказ Хрыста “ідзіце і абвяшчайце”.
    Падаецца, абраны відэа-фармат камунікацыі са сваімі слухачамі адпавядае мэце максімальна добра. Зацікаўлены можа і пабачыць, і паслухаць, і нават уступіць у дыскусію з дапамогай каментарыяў пад відэа.
    Да таго ж сацыяльныя сеткі спрашчаюць магчымасць адгукацца да тысяч людскіх сэрцаў. У касцёл у Расонах, дзе я служу, паслухаць Божае слова прыходзіць пару дзесяткаў чалавек, а ў сеткавай прасторы прамаўляю для 5-ці тысяч слухачоў. Без ютуб-канала я б не меў такой аўдыторыі.
    Запісы на маім канале з’яўляюцца 2 разы на тыдзень: адно відэа ў нядзелю, другое – сярод тыдня. Нядзельны запіс, як правіла, прысвячаецца Божаму слову, якое вернікі чуюць на нядзельнай св. Імшы. Думкі, агучаныя ў відэа, дапамагаюць паглыбіць разуменне Евангелля. Мне падаецца, што гэта правацыруе слухача праяўляць зацікаўленасць да Божага слова. Безумоўна, я заўсёды прывязваю разважанні да жыццёвага кантэксту чалавека, да абставін, у якіх ён апынуўся. Выкладаю таксама Сацыяльнае вучэнне Касцёла, што сёння ў Беларусі вельмі важна: сацыяльнае навучанне вырашае праблемы, з якімі хрысціянін сустракаецца ў зносінах з іншым чалавекам, з грамадствам і з дзяржавай.
    Будзённы ж запіс звычайна прысвячаецца найбольш актуальным праблемам або з’яўляецца непасрэдным адказам на пытанні, якія атрымліваю ад слухачоў.
    Бачу, што сёння ў беларускім грамадстве існуе вялікая патрэба ў слове праўды, што выходзіць з вуснаў прапаведніка. Сведчаць аб гэтым і водгукі, якія слухачы пакідаюць у каментарыях. Вось адзін з іх: “Добры вечар. Дзякуй за Вашу пазіцыю. Я не вялікі вернік, але з вялікім задавальненнем гляджу Ваш канал” (Яўген, Шаркаўшчына).
   
    На Ангеліна Марцішэўская, былы менеджэр і аўтар на інтэрнэт-партале Grodnensis.byмаю думку, галоўная асаблівасць інтэрнэт-рэсурса нашай дэяцэзіі заключаецца ў тым, што жыццё мясцовага Касцёла адлюстроўваецца ва ўсіх дробязях. Grodnensis.by – інфармацыйны партал, дзе можна знайсці навіны ад самай малой (напрыклад, пра дзіцячы парафіяльны пікнік у Сапоцкіне) да самай маштабнай (напрыклад, пра візітацыю Апостальскага нунцыя ў Гродне).
    У калектыве ёсць таксама дасведчаная каманда відэааператараў і відэёграфаў, якія робяць адмысловыя ролікі для партала. Яны адлюстроўваюць жыццё нашага Касцёла ў самых розных фарматах: гэта і рэпартажы з яскравых падзей (напрыклад, святарскіх пасвячэнняў або Дыяцэзіяльных дзён моладзі); і праграмы, прысвечаныя важным у сям’і Касцёла асобам ды супольнасцям; і нават забаўляльныя ролікі (напрыклад, перадача “Дзеці пра…”, у якой хлопчыкі і дзяўчынкі на свой дзіцячы лад разважаюць пра Божыя справы)… Усе відэа можна знайсці ў архіве партала.
    На сайце таксама шмат публіцыстыкі. Ёсць і магчымасць праверыць, хто ў дадзены дзень адзначае імяніны ці ў якой парафіі адбываецца адпуст, або таксама паразважаць над цытатай са штодзённага Евангелля. Наладжана і зваротная сувязь. Маеце пытанні – дасылайце! Святары, спецыялісты ў патрэбнай галіне, адкажуць на кожнае, а рэдакцыя апублікуе.
   
    ГаКс. Аляксандр Фаміных, праграмны дырэктар “Радыё Марыя”лоўнае, што адрознівае радыё ад іншых фарматаў каталіцкіх СМІ, гэта непасрэдны ўдзел слухачоў у малітве. На супольных малітвах і робіцца галоўны акцэнт на “Радыё Марыя”. Адны вернікі тэлефануюць у студыю і моляцца ў прамым эфіры, іншыя – далучаюцца да малітвы, слухаючы гэты эфір. У штодзённай праграме маем і ранішнію малітву, і малітву аб пакліканнях да манаскага ды святарскага жыцця, і літанію да св. Роха, і малітву “Анёл Панскі”. А 13-ай гадзіне заўсёды молімся Ружанец – па 2 асобы ў прамым эфіры на кожную таямніцу, а пасля адгаворваем літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі і Вяночак да Божай міласэрнаці. Таксама заўсёды арганізуем трансляцыі св. Імшаў.
    У звычайныя дні – 2 анлайн-службы, у нядзелі і святы – 3 або 4.
    “Радыё Марыя” ў Беларусі – гэта вялікі калектыў валанцёраў з усіх дыяцэзій: святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі. Таму, акрамя малітвы і св. Імшы, наша праграма прапануе розныя тэматычныя канферэнцыі, разважанні над Божым словам, сведчанні і навіны з усяго Касцёла краіны.
    Прыкладаем усе намаганні, каб “Радыё Марыя” было даступна кожнаму, хто гэтага прагне. Калі ўзнікае такая патрэба, едзем у парафію і падключаем адпаведную хвалю, а пасля людзі самі актыўна ўдзельнічаюць у распаўсюджванні. Мы ў сваю чаргу рады заручыцца іх падтрымкай, бо існуём на ахвяраванні.
    Галоўная адзнака нашай дзейнасці – тое, што колькасць слухачоў пастаянна павялічваецца. Дзякуй Богу, сучасныя лічбавыя тэхналогіі дазваляюць адсачыць, наколькі ўзрастае аўдыторыя і якія эфіры найбольш запатрабаваныя. Таму чакаем запрашэнняў у Вашы парафіяльныя супольнасці – на фэсты ці без нагоды, каб вы маглі пазнаёміцца з намі, а мы – зрабіць адмысловы эфір.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.