ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

ІІI Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 1, 14–20
Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы: “Настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле”. Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: “Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей”. І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім. Адышоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія таксама сядзелі ў чаўне і ладзілі сеткі.
    І адразу паклікаў іх. І, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чаўне з работнікамі, яны пайшлі за Ім.

Пазнаваць і любіць Бога
   Вучэнне пра Божае Валадарства займае цэнтральнае месца ў навуцы Хрыста. У асобе Езуса Бог прыходзіць да людзей і хоча панаваць у іх жыцці. “Божае Валадарства наблізілася” настолькі, наколькі Усемагутны ў сваім Сыне наблізіўся да людскіх сэрцаў. Яно мае сваю спецыфіку і адрозніваецца ад любога зямнога царства. Унікальнасць выражаецца ў тым, што Валадарства Пана павінна пранікнуць унутр асобы, апанаваць яе думкі, пачуцці і жаданні, патрэбы і штодзённыя абавязкі – г. зн. зарадзіцца спачатку ў сэрцы чалавека, каб ён мог вечна карыстацца гэтым духоўным багаццем. Каб так сталася, неабходна навяртанне асобы, якое немагчыма без глыбокай веры ў Евангелле. Канкрэтным выразам прысутнасці Божага Валадарства ў асобе з’яўляецца тое, што яна ідзе за Хрыстом, становячыся Яго вучнем праз перайманне паставы. Не чакайма Вялікага посту альбо Адвэнту. Не трэба марудзіць з навяртаннем. Няхай кожны новы дзень, які дае нам Пан, стане магчымасцю наблізіцца да Яго, яшчэ больш пазнаць і палюбіць.
   Пане Езу Хрысце, зрабі так, каб кожная раніца яшчэ больш набліжала мяне да Цябе, бо тады буду ўпэўнены, што я ў бяспецы і што знаходжуся ў Тваіх надзейных руках.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.