|
ГРОДНА
Аўторак,
18 жніўня 2026 года |
Спрабаваць дайсці ў Вашыя дамы і сэрцы
Літургічны ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, – патранальны дзень і свята ўсіх каталіцкіх журналістаў. Таму дазвольце з гэтай нагоды выказаць удзячнасць за ўсе добрыя словы і пажаданні, якія Вы адрасуеце нам. Як галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты ў патранальнае свята я ў чарговы раз усведамляю, што сёння на сродках масавай інфармацыі ляжыць вялікая адказнасць за евангелізацыйную місію. Мы прагнем выконваць гэтае заданне як мага лепш і як мага больш дасканала, стараемся ўкладваць у сваю штодзённую працу час і сэрца. †
Праз каталіцкія СМІ дыяцэзіі па прыкладзе нашага заступніка, які па-наватарску для свайго часу выкарыстоўваў сродкі масавай інфармацыі, каб распаўсюджваць Добрую Навіну, мы пастаянна спрабуем дайсці ў Вашы дамы і сэрцы. Хочам несці дабро далей. Хочам дзяліцца ім з Вамі.
Св. Павел VI калісьці казаў, што каталіцкія газеты не павінны выдаваць навіны, якія толькі ўражваюць і наганяюць кліентаў, але мусяць несці дабро тым, хто іх чытае, выхоўваць чытачоў, каб думалі і выказвалі меркаванні.
Дык давайце працягваць несці дабро ў свет і змяняць аблічча зямлі – нашай гродзенскай зямлі!

| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 135 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.