ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

20 снежня 2020 года

Ад шчырага сэрца

25 снежня. БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ


❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
Юрый Жэгарын!
Нязгаснай Вам веры, дароў Духа Святога, падтрымкi Хрыстовай у кожную хвiлiну, ахвярнага служэння, ласкi ад Пана Бога на светлым шляху ў Нябесную Краiну. Жадаем заступнiцтва Божай Матулi, моцнай апекі Мiхала Арханёла. Хай Божае Дзiцятка Вас прытулiць ля святога алтара Хрыстовага Касцёла.
Парафiяне касцёла св. Мiхала Арханёла ў Навагрудку
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Руслану Мазану
жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, плённай душпастырскай паслугі, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач. Няхай Хрыстос адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, Марыя ахінае пяшчотай, а Святы Дух вядзе праз жыццё.
Былыя парафіяне са Станевічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Этэлю
жадаем, каб на Вас шчодра сыходзілі Божыя ласкі, стала адчувалася апека Божай Маці і святога заступніка, дары Святога Духа ўмацоўвалі, а побач заўсёды былі добразычлівыя людзі.
Парафіяльны камітэт і вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Глыбокапаважаным Ксяндзам Біскупам
Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму,
Ксяндзу Рэдактару Юрыю Марціновічу,
Ксяндзам Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабуду, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму
жадаем шчодрых дароў ад Дзіцятка Езус, моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, душэўнага супакою, а таксама добрых людзей побач.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам
Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму
жадаю радасных і пагодлівых дзён, мноства шчаслівых хвілін, душэўнага супакою і поспехаў у новым годзе.
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чыстцовым Душам
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам
Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу,
Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму,
Ксяндзам Юрыю Марціновічу, Яну Сарэлу і Яну Раманоўскаму
жадаем дароў святога Духа, апекі Маці Божай, душэўнага супакою, моцнага здароўя і шчасця. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, а Дзіцятка Езус дадае сіл і цярплівасці ў складаны час.
Апостальства “Маргарытка” і Легіён Марыі з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу,
Ксяндзам Каноніку Здзіславу Вэдэру, Паўлу Шчарбіцкаму, Артуру Ляшнеўскаму, Аляксандру Мятліцкаму, Віктару Захарэўскаму, Алегу Каралёву, Алегу Жураўскаму, Уладзіславу Сурвілу і Яўгену Учкуронісу
жадаю здароўя на доўгія гады жыцця. Няхай Пан Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, умацоўвае веру і надзею, а Маці Божая штодзённа апекуецца.
Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Кучынскаму
жадаю шчасця, радасці, моцнага здароўя на доўгія гады, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус.
З малітвай і ўдзячнасцю працаўніца гродзенскай катэдры Пелагея
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Віктару Захарэўскаму, Паўлу Звяжынскаму і Здзіславу Пікулу
жадаем здароўя на доўгія гады, патрэбных ласкаў ад усемагутнага Бога і сілы для выканання душпастырскай паслугі. Няхай навароджаны Збаўца бласлаўляе, а Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца.
Парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
жадаем здароўя на доўгія гады, Божай радасці на кожны дзень святарскай паслугі, добразычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу, а таксама сіл у пераадоленні чалавечых слабасцей і жыццёвых перашкод.
Андрэй Слонімец і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзянісу Шмыгіну
жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення на кожны дзень новага года і нястомнай апекі Маці Божай.
Вернікі парафіі Звеставання НПМ у Мяжэрычах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу
Аляксандру Лебядзевічу
і Сястры Зоф’і Смятанцы
жадаем здароўя, апекі Панны Марыі, нязгаснага запалу ў паслузе Богу і людзям, радасных і спакойных дзён. Дзякуем за добрае сэрца і адкрытасць на кожнага чалавека.
Вернікі з Жамыслаўля
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Каноніку
Яну Рэйшалю
і Сястры Ганне Насевіч
жадаем здароўя, радасці і шчасця. Няхай навароджаны Езус Хрыстус адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі і ўзмацняе ў нялёгкім служэнні, а Святы Дух атуляе сваім святлом кожны дзень.
Вернікі з капліцы Ліпічна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віталію Чургану
жадаем апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень, нястомнасці ў святарскай паслузе і душэўнага супакою. Няхай Дзіцятка Езус адорыць Вас моцным здароўем на доўгія гады жыцця.
Ружанцовае кола НПМ Тракельскай, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Зянону Рамейку
жадаем, каб Бог шчодра ўзнагародзіў Вас за нялёгкую працу і блаславіў нястомнае служэнне. Няхай святая ноч напоўніць сэрца спакоем і радасцю, а Божая моц спадарожнічае на працягу ўсяго новага года. З нагоды імянін жадаем таксама моцнага здароўя, аптымізму, цярплівасці і верных сяброў.
Ружанцовыя колы і Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Уладзіміру Гуляю,
Віталію Сідорку, Паўлу Безляповічу і Раману Вайцяховічу, Сёстрам Галіне і Ганне
жадаем, каб Дзіцятка Езус адорвала Вас спакоем, радасцю і любоўю, Маці Божая атуляла мацярынскай апекай, а Святы Дух апраменьваў сваім святлом кожны Ваш дзень.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
❧✿❧
Дарагому Ксяндзу
Паўлу Эйсманту
жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, нястомнай радасці, шчасця, шмат сіл і стойкасці ў святарскай паслузе. З нагоды дня нараджэння жадаем таксама, каб міласэрны Бог бласлаўляў кожную хвіліну Твайго жыцця, Маці Божая дапамагала ў складаных хвілінах, а Святы Дух шчодра адорваў сваімі дарамі.
Бацькі і брат з сям’ёй
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яну Этэлю,
Аляксандру Фядотаву, Віталію Венцкевічу, Аляксею Венцкевічу, Сёстрам Дароце і Аляксандры, арганістцы Юліі
жадаем шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус у штодзённым жыцці. Няхай Бог нястомна Вас аберагае і раз’ясняе над Вамі сваё аблічча, а Маці Божая апекуецца.
Парафіяльны камітэт і вернікі парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Міхалу Ластоўскаму і Артуру Малафею
жадаем, каб кожны дзень быў напоўнены Божай моцай, святлом, любоўю, людской зычлівасцю і дабрынёй. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас, Маці Божая будзе Дапаможніцай, а Святы Дух асвячае жыццёвы шлях.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яну Радзюку,
Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Звяжынскаму, Паўлу Урбану і Паўлу Раманоўскаму
жадаем, каб навароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорваў Вас сваімі ласкамі: здароўем, радасцю і душэўным супакоем, а Бэтлеемская зорка вяла найпрыгажэйшай дарогай да Пана.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Беланосу
жадаем, каб Ваш святарскі шлях быў шчаслівы і бласлаўлёны, а навароджаны Езус адорваў сваімі ласкамі і добрым здароўем на доўгія гады жыцця, сілай і стойкасцю, каб магчы пераадольваць усе цяжкасці.
Парафіяне з Макараўцаў
❧✿❧
Дарагому Ксяндзу
Вячаславу Матукевічу
жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шчырых і верных людзей побач, шчодрых ласкаў ад навароджанага Езуса і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на шляху служэння Богу і людзям.
Мама і тата
❧✿❧
Паважаным Айцам
Пробашчу Антонію Пажэцкаму
і Аляксею Юхневічу,
а таксама закрыстыяніну Станіславу
жадаем здароўя, аптымізму, душэўнага супакою і поспехаў у працы, добрых і светлых дзён. Няхай побач будуць толькі добразычлівыя людзі, а Дзіцятка Езус адорвае сваім бласлаўленнем.
Рыцарства Беззаганнай і Кола адарацыі з касцёла МБ Анёльскай у Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Юрыю Жэгарыну i Віталію Цыбульскаму
жадаем Божых ласкаў і мiласэрнасцi, непахіснай вернасцi Хрысту, заступнiцтва Панны Марыі і ахвярнага служэння на хвалу Богу. Няхай Хрыстова любоў асвятляе Ваш шлях, а Мiхал Арханёл вядзе да спаткання з Езусам у Нябёсах.
Парафiяне касцёла св. Мiхала Арханёла ў Навагрудку
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Валерыю Спірыдону і Андрэю Пышынскаму
жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых Божых ласкаў і бласлаўлення ад навароджанага Збаўцы. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю і спакоем.
Вернікі з капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Канапельку
жадаем апекі Маці Божай і святога заступніка, шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус і дароў Святога Духа. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
Вернікі з капліц Верабейкі і Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Раману Ялоўчыку
жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, апекі Маці Божай на святарскім шляху, дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, здароўя, душэўнага супакою і шчырых людзей побач.
Вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Валерыю Спірыдону,
Юрыю Канапельку і Андрэю Пышынскаму
жадаем, каб святло Бэтлеемскай зоркі асвячала і ўказвала дарогу да Езуса, Маці Божая атуляла плашчом сваёй мацярынскай апекі, а надыходзячы новы год быў поўны добрага зрароўя, поспехаў і ўсіх Божых ласкаў.
Вернікі парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Балтрукевічу
жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою і радасці. Няхай Дзіцятка Езус напаўняе Вас сваёй моцай і бласлаўленнем, а Маці Божая чувае над Вамі на дарозе веры.
Вернікі з Навагрудка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Яновічу
жадаю моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, радасці і назгаснага запалу ў сэрцы. З нагоды 5-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў
жадаю таксама поспехаў у паслузе, шмат сіл і стойкасці.
Спадарыня Яніна з сям’ёй з Воўпы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Юрыю Марціновічу, Леону Лішыку,
Айцам Валерыю Мазюку, Аляксандру Дрогасю і Вальдэмару Слоту
жадаем моцнага здароўя, поспехаў у душпастырскай працы. Няхай маленькі Езус шчыра Вас бласлаўляе, Бэтлеемская зорка асвячае кожны дзень, а Маці Божая атуляе і аберагае ад нягод.
Спадарыня Яніна з сям’ёй і вернікі з Воўпы
❧✿❧
Паважаным Сёстрам
Марыі Стасевіч, Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Валянціне Кот, Юліі Клявец, Мар’яне Алешчык, Філатэі Ціхановіч, Аляксандры Арэшка, Агаце Смольскай і Клары Волчэк
жадаю, каб жыццё было напоўнена святлом і любоўю, а Пан Езус вёў прыгожай дарогай, адорваючы здароўем і цярплівасцю.
Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу
Пробашчу Віктару Субелю,
Сёстрам Агнешцы і Ганне,
Кансэкраваным Удовам Зоф’і і Сабіне
жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езуса. Няхай навароджаны Збаўца аддаліць ад Вас смутак і трывогі, напоўніць сэрцы радасцю і надзеяй на лепшае заўтра і захавае ад няшчасцяў.
Касцёльны камітэт і Кола Жывога Ружанца МБ Балеснай з Гіравічаў, а таксама парафіяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Павайбу
жадаем Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці, добрага здароўя, моцнай веры і любові да сваёй працы. З нагоды дня нараджэння жадаем таксама, каб спакой і радасць пасяліліся ў Вашым сэрцы, а ўсмешка ніколі не сыходзіла з твару.
Вернікі з Астрыны
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу
Пробашчу Віктару Велівісу,
Сястры Паўліне і арганістцы Анастасіі
жадаем, каб навароджаны Збаўца адарыў Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем, душэўным супакоем і нязгасным запалам у працы. Няхай мары здзяйсняюцца, а Маці Божая ахінае Вас сваёй апекай.
Парафіяне касцёла св. Роха ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Здiславу Пiкулу,
Казiмiру Мураву, Алегу Жураўскаму, Аляксандру Пятровiчу, Артуру Ляшнеўскаму,
Сёстрам Каралiне і Наталлi
жадаем добрага здароўя на доўгiя гады, радасцi, сiлы, стойкасцi i душэўнага супакою. Няхай навароджаны Хрыстос бласлаўляе i ахоўвае Вас, а Мацi Божая ахiнае сваёй апекай.
Парафiяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яну Пузыну,
Аляксандру Пятровічу, Яну Варанецкаму і Юрыю Садоўскаму
жадаем, каб навароджаны Збаўца адарыў сваімі дарамі: здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, вядзе праз жыццё і дапамагае пераадольваць усе цяжкасці.
Вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Раманоўскаму
жадаем шчырага творчага запалу, шчодрага плёну ў Вашай пачэснай працы, цярплівасці, моцнага здароўя і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай Святы Дух натхняе Вас ва ўсіх добрых пачынаннях.
Парафіяне касцёла МБ Ружанцовай у Граўжышках
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
Валерыю Шэйгерэвічу
жадаем добрага здароўя, поспехаў у паслузе і людской зычлівасці. Няхай Святая Сям’я мае Вас у сваёй апецы, Бэтлеемская зорка асвячае шлях, а добры Бог дапамагае рэалiзаваць усе намеры. Вернiкi касцёла св. Францішка Асізскага ў Свiслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Адамовічу
жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, радасці, усмешак і душэўнага супакою. Няхай Діцятка Езус адорвае Вас ласкамі і бласлаўленнем, а Насвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом сваёй апекі.
Парафіяне касцёла Божай Міласэрнасці ў Доцішках
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Юрыю Ясевічу,
Руслану Мазану і Андрэю Ядкоўскаму
жадаем здароўя, поспехаў, сіл, радасці і стойкасці ў складаных хвілінах жыцця. Няхай Бэтлеемская ноч напоўніць сэрца спакоем і радасцю, а Божая моц спадарожнічае Вам на працягу ўсяго жыцця.
Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна і вернікі са Станевічаў
❧✿❧
Паважаным Айцам
Пробашчу Аляксандру Махначу,
Вiтольду Пяцельчыцу i ўсім Айцам Пiярам
жадаем мноства ласкаў ад Усемагутнага на кожны дзень, моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай гэтыя цудоўныя святы і далейшыя дні жыцця будуць напоўнены спакоем, цеплынёй і дабрынёй.
Вернікі парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яўгену Учкуронісу,
Віталію Валюку
і Сястры Магдаліне Кулай
жадаем, каб навароджанае Дзіцятка Езус адорвала Вас сваімі ласкамі, напаўняла спакоем, радасцю, любоўю і бласлаўляла кожны дзень, Маці Божая заўсёды апекавалася Вамі, а Бэтлеемская зорка паказвала прыгожы шлях да Пана.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” і вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Айцам
Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Ядкоўскаму, Эдуарду Пяцельчыцу, Андрэю Врублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану і Зміцеру Чарнелю
жадаем, каб навароджанае Божае Дзіця нястомна адорвала Вас сваімі дарамі, добрым здароўем, нязгасным запалам да службы Богу і людзям, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінала Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Францішканскі ордэн свецкіх, апостальства “Маргарытка” і вернікі парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу
Віктару Субелю,
Сёстрам Агнешцы і Ганне, Кансэкраваным Удовам Зоф’і і Сабіне
жадаем, каб навароджаны Збаўца, які прыносіць спакой усяму чалавецтву, удзяліў Вам свае дары: здароўе, радасць і душэўны супакой, – а таксама ахінуў дабрынёй і зылівасцю ад людзей навокал.
Парафіяне касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Антонію Казлоўскаму
жадаем моцнага здароўя і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе кожную хвіліну Вашага жыцця, Маці Божая аберагае ад нягод, а Бэтлеемская зорка асвячае шлях да Пана.
Вернікі з в. Малінавая

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.