ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

IV нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

Лк 1, 26–38
Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою”. Яна ж збянтэжылася ад слоў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца”. А Марыя сказала анёлу: “Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю?”. Анёл сказаў Ёй у адказ: “Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага”. Тады Марыя сказала: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”. І адышоў ад Яе анёл.

Усё – дар Божай любові
   Сцэна Звеставання – адна з найпрыгажэйшых старонак Евангелля. Яна паказвае, як сустрэліся дзве любові: боская і чалавечая. У асобе Марыі мы бачым настолькі цудоўную прыгажосць чалавека, што сам Бог радуецца ёй і схіляе сваю веліч перад Паннай, абранай Маці Яго Сына. Прыгажосць Марыі струменіць з сэрца, напоўненага Божай любоўю.
    Анёл называе Марыю “поўнай ласкі” і аб’яўляе, што Яна “знайшла ласку ў Пана”. Гэта вельмі важная ісціна: любоў Бога прагне быць прынятай. Таму ўсё ў нашым жыцці з’яўляецца дарам Божай любові, Яго ласкай, якую трэба навучыцца прымаць.
    Натуральны спосаб развіваць любоў – жаданне прынесці плён. Менавіта ён сведчыць пра прыгажосць і праўдзівасць адносін, якія аб’ядноўваюць людзей. Сустрэча Пана з Марыяй прыводзіць да цудоўнага зачацця Езуса, якое было здзейснена праз Святога Духа. Падобным чынам адбываецца і ў чалавечым жыцці. Кожны мае сваё звеставанне і запрошаны прынесці ўласны плён. Гэтым плёнам любові, якога чакае Бог, з’яўляецца Езус – Ён хоча нарадзіцца ў нас, любіць і збавіць. Прымаючы ласку Усемагутнага, як Марыя, мы дазваляем Яму тварыць цуды ў нашым жыцці.
   
    Пане Езу Хрыстэ, учыні, каб маё штодзённае жыццё прыносіла плён любові.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.