ГРОДНА
Субота,
19 красавіка 2025 года |
Адышоў у вечнасць кс. прэлат Юрый Стэцкевіч

Кс. Юрый нарадзіўся 1 кастрычніка 1954 года ў Гродне. У дзяцінстве выехаў з бацькамі ў Польшчу на Заходняе Памор’е. У 1975 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Шчэціне. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 12 красавіка 1981 года. †
Служыў у Шчэцінска-Каменскай архідыяцэзіі. Быў, між іншым, дырэктарам дыяцэзіяльнага выдавецтва, дыяцэзіяльнай друкарні і рэдактарам газеты. З чэрвеня 1991 года працаваў у Калінінградзе. Будаваў там сакральныя аб’екты. Выконваў абавязкі дэкана Каталіцкага Касцёла ў Калінінградскай вобласці, а таксама біскупскага вікарыя. Заснаваў першую ў Расіі каталіцкую рускамоўную газету “Калининградский католический вестник”.
У 1996 годзе папа Ян Павел ІІ надаў яму тытул капелана Яго Святасці, а папа Бенедыкт XVI у 2013 годзе – годнасць ганаровага прэлата Яго Святасці.
Святар вельмі шанаваў бл. Цэліну Бажэнцкую. У Абрэмшчынe каля Заневічаў, на месцы былога маёнтка Цэліны i Юзафа Бажэнцкiх, дзякуючы старанням кс. Юрыя і яго брата кс. прэлата Андрэя Стэцкевіча пабудавана невялікая капліца ў гонар бласлаўлёнай. У будоўлю быў укладзены сімвалічны камень з былога маёнтка Бажэнцкіх.
16 снежня ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах (дэканат Вялікая Бераставіца), з якой святар асаблівым чынам звязаны, адбылася св. Імша ў інтэнцыі спачылага. У той жа дзень кс. Юрый быў пахаваны ў Калінінградзе, дзе служыў на працягу апошніх амаль 30-ці гадоў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 257 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.