ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка
2024 года
 

Няхай Езус пагасіць разлад і вызваліць ад ланцугоў граху!

Слова рэдактара

Усяго праз некалькі дзён у духу веры мы будзем перажываць святыя, радасныя гадзіны свят Божага Нараджэння. Ішлі да іх дарогамі Адвэнту – часам рэкалекцый, споведзі, раратніх набажэнстваў, што скіроўвалі погляд на Марыю – Маці Бога і ўсяго чалавецтва.
    Святкуючы Божае Нараджэнне, мы павінны яшчэ раз паверыць і з верай прыняць сціплы, убогі і вельмі просты спосаб прыйсця Бога ў свет. Не можам даць сябе ашукаць свецкаму ззянню і міражам сапраўднага святла, якія прыцягваюць наш позірк і нашы сэрцы.
Не зможам тады правільна пражыць Раство, калі напоўнім сябе падарункамі, абедамі і вячэрамі, але не дапаможам хоць аднаму бедняку, падобнаму да Хрыста, які ў Божае Нараджэнне прыйшоў убогі.
    Гэта не будзе Божае Нараджэнне, калі, завязнуўшы ў абыякавасці, мы не захочам распазнаць і прыняць аблічча Пана ў чалавеку слабым і пакутуючым, у хворым і пакінутым іншымі альбо ў тым, хто шукае сваё месца. Гэта таксама не будзе Божае Нараджэнне, калі застанёмся пагружаныя ў спрэчкі, якія нас так моцна раздзяляюць і ў якіх будзем узаемна папракаць за памылкі і працягваць крыўдзіцца адзін на аднаго. Гэта не будзе Божае Нараджэнне, калі з-за страху ці з-за таго, што так зручней, мы замкнёмся ў сваім свеце, не бачачы ні сэнсу, ні неабходнасці выходзіць да іншых. Божае Нараджэнне настане толькі тады, калі адрачэмся ад бязбожнасці ды пажадлівасці свету і пачнём жыць разважліва, справядліва і набожна (параўн. Ціт 2, 12).
    Няхай Езус Хрыстус заўсёды будзе ў нашых сэрцах і ў нашых дамах. Няхай Ён пагасіць усякі разлад, узмоцніць любоў, вызваліць ад ланцугоў граху і напоўніць сапраўднай радасцю.
    Шчаслівых свят Божага Нараджэння! Сустрэнемся зноў у новым 2021 годзе!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  90

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.